Канцэрт Тацянны Грыневіч-Матафонавай у Магілёве
28 студзеня, аўторак, 18:30-20:30
Магілёў, Цэнтр Кола - зав. Чкалава, 16 (прыватны дом за "Палацам піянераў")
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
28 студзеня запрашаем усіх меламанаў, аматараў беларускай музыкі і песні у Цэнтр “Кола” (Магілёў) на сольны канцэрт Тацянны Грыневіч-Матафонавай, які пройдзе ў камерным фармаце. Прагучаць песні і рамансы пад акаманемент гітары.
Утульная, амаль хатняя атмасфера дазволіць атрымаць сапраўдную асалоду ад стасункаў з цудоўнымі ўзорамі беларускай музыкі і паэзіі ў таленавітым выкананні. Магічны тэмбр голасу спявачкі, пранікнёнасць выканання, натуральнае валоданне беларускай мовай, высокі эмацыйны пасыл закрануць самыя лепшыя і глыбінныя пачуцці Вашай душы.
Таццяну любяць і ведаюць у Магілёве! Яна наведвала наш горад у 2015 годзе з канцэртам-сустрэчай, а зусім нядаўна ў складзе мінскай капэлы “На таку” іграла ў нас на танцавальнай вечарыне.
Запрашаем усіх ахвотных на камерны канцэрт! Абяцаем: ён будзе душэўны і незабыўны.
Чакаем вас! Можна прыходзіць сем’ямі, з дзецьмі.
Прыводзьце сяброў і родных!
Даведкі: +375336780332, Воля
Iнформационы адзел партала Masheka.by