Вечарына танцаў з капэлай "На Таку" у Магiлёве
22 верасня - вечарына народных танцаў з капэлай "На Таку"+ майстар-клас ад Юліі Літвінавай і Цімоха Акудовіча
Любіце танцы і музыку? Запрашаем вас, сябры, на танцавальную вечарыну на Цэнтры “Кола”!
Галоўная разынка нашай вечарынкі – ЖЫВАЯ МУЗЫКА!
Для нас будзе граць славутая капэла “На Таку”, якая выконвае старыя вясковыя і гарадскія пабытовыя танцы – беларускія і не толькі. Музыкі бяруць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, дзе пераймаюць традыцыйную манеру выканання.
Танчым разам з прыезжымі танцорамі Юліяй Літвінавай і Цімохам Акудовічам, якія пакажуць майстар-клас.
Госці нашыя здалёк, ажно з Мінску, таму на ўваходзе будзе шапка, куды можна аддзячыць музыкам і танцорам.
Апранайцеся зручна і прыгожа – народны строй ці яго элементы вітаюцца, але неабавязковыя. Бярыце зменны абутак.
Запрашайце сяброў. А галоўнае – прыхапіце добры настрой і дзяліцеся ім з усімі! І тады ў нас будзе цёпла, весела і душэўна!
Вечарына адбудзецца пры падтрымцы нашых цудоўных фундатараў – "Цэнтр Кола" і Кафэ "ШПАРКI ЛОСЬ"
Чакаем вас, сябры!
Даведкі: +375 (33) 678-03-32, Воля
Дзень і час: 22 верасня (нядзеля) 18:00-21:00
Месца: Цэнтр “Кола” (Магілёў, зав. Чкалава, 16 - ля Палаца піянераў на Дубравенцы)
Уваход вольны! Free donation (шапка)