Танцавальная вечарына з музыкамі ў Магілёве
29 студзеня, серада, 18:30-21:30
Магілёў, Цэнтр Кола - зав. Чкалава, 16 (прыватны дом за "Палацам піянераў").
Для нас іграюць музыкі з Бярэзані, Мінска, Магілёва: Міхаіл Папруга (гармонік), Таццяна Грыневіч (скрыпка), Раман Яраш (кларнет), Кастусь Канцавы (туба).
Капэля мары! Музыкі граюць практычна ўвесь народны рэпертуар, арыентуюцца імгненна - можна замаўляць танцы!
Танцаў зашмат не бывае! Асабліва пад жывую музыку!
Запрашаем усіх ахвотных! Чакаем вас!