Лявон Вольскі з лепшымі песнямі ў Магілёве
Электрычны канцэрт гурта Volski ў межах туру All inclusive адбудзецца ў Магілёве 2 лістапада. Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski.
Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.
25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. – найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням. 20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны – ZET.
У 2014 годзе выданнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.
У канцэрце прагучаць найлепшыя песні гэтых чатырох праектаў.
2 лістапада, Клуб CUBA (Першамайская, 29), дзверы 17:00, пачатак 18:00
Квіткі на сайце і ў касах аператара Kvitki.by
Інфалінія: +375259133876