Літаратурны марафон у Магiлёве
Аматары беларускай мовы і добрых вершаў! 20 лютага, а 12-й гадзіне Магілёўскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на літаратурны марафон, які пройдзе ў рамках Тыдня роднай мовы.
У марафоне прымуць удзел магілёўскія пісьменнікі, члены літаратурных аб’яднанняў і навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Магілёва.