21 лютага - татальная дыктоўка “Прага да ведаў”
Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе жадаючыя.
Дыктоўка пачнецца ў 15.00. Працы ўдзельнікаў праверыць прафесійны філолаг. Арыгінал тэксту і вынікі дыктоўкі будуць размешчаны на сайце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса
Папярэдні запіс абавязковы.
Таксама на працягу дня можна:
– прыняць удзел у віктарыне “Ці ведаеце вы беларускую мову?”;
– пазнаёміцца з выставай “Каб мова беларуская гучала”;
– адказаць на пытанні беларускай крыжаванкі “Фальклорныя матывы”.
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 22-95-78
Наш адрас: (вул. Першамайская, 30)
Фотаздымак: © Sputnik / Виктор Толочко