6 лютага - Адкрыццё выставы "Крокі творчасці"
На выставе будуць прадстаўлены работы ў розных тэхніках (мастацкая кераміка, бацік, ткацтва, вышыўка і г.д.), якія былі выкананы ў розныя гады.
Выстава – вынік сумеснай творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў, яшчэ адзін крок на шляху спасціжэння асноў майстэрства, што выбіраюць для сябе мастакі, якія імкнуцца ператварыць гэты свет па законах прыгажосці і гармоніі.
Мастацкае аддзяленне каледжа вядзе сваю гісторыю з 1989 года. Сёння педагагічны калектыў аддзялення – каманда творчых аднадумцаў, аб’яднаных агульнымі чалавечымі, эстэтычнымі і педагагічнымі поглядамі, інтарэсамі і прынцыпамі. На аддзяленні працуюць вопытныя педагогі, сярод якіх вядомыя ў краіне мастакі: члены Беларускага саюза мастакоў, удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў Пахаўцоў У.Н., Несцярук Ю.М., Варанкевіч А.М., Лункевіч-Адамовіч С.С., Грудзінава М.У., Папуцьева А.П., а таксама таленавітыя маладыя выкладчыкі Коршунаў Р.Л., Немагай Ю.А. і інш.
Далучэнне навучэнцаў да творчай дзейнасці адбываецца адразу, як только яны паступаюць у каледж мастацтваў, і ў працэсе прафесійных зносін з творчымі педагогамі-мастакамі ўзнікае натхненне і жаданне ствараць самому.
Выкладчыкі і навучэнцы каледжа актыўна ўдзельнічаюць у культурным жыцці каледжа, горада, вобласці і рэспублікі. Працуючы побач з вядомымі майстрамі, навучэнцы не толькі раскрываюцца як асобы, але і фарміруюцца як маладыя мастакі, яны ўдзельнічаюць у сур’ёзных прафесійных форумах, прадстаўляючы навучальную ўстанову.
Выстава “Крокі творчасці”– гэта пацвярджэнне таго, што захаванне і прымнажэнне сусветнай культурнай спадчыны, духоўнага багацця, якое пакінулі нам продкі, застаецца актуальным і сёння, мае працяг у творчасці маладых мастакоў, хвалюе іх душы і сэрцы.
На мастацкім аддзяленні каледжа мастацтваў вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Дызайн”.
На мастацкім аддзяленні каледжа мастацтваў вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Дызайн”.
У рамках работы выставы маюць адбыцца арт-прэзентацыі і творчыя сустрэчы з вядучымі педагогамі мастацкага аддзялення.
Мы запрашаем маладыя таленты, якіх цікавіць творчасць, хто мае да яе схільнасць і патрэбу, на сустрэчы з нашымі таленавітымі выкладчыкамі.
ПРАГРАМА
Арт-прэзентацый
(пачатак у 16.00)
1. Лекцыя-прэзентацыя “Змест уступных экзаменаў і экзаменацыйныя патрабаванні для спецыяльнасці 2-19 01 01-01 “Дызайн (аб’ёмны)” і спецыяльнасці 2-15 02 01 “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” на 2018/19 навучальны год ва УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў” – Курзянкова У.А., старшыня цыклавой камісіі мастацкіх дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў” (07.02.2018)
2. Лекцыя-прэзентацыя “Традыцыйныя матывы ў мастацтве беларускай народнай выцінанкі” – выкладчык Лункевіч-Адамовіч С.С., член Міжнароднай федэрацыі мастакоў пры ЮНЕСКА, член Творчага саюза Расіі (08.02.2018)
3. “Вобразнасць у асацыятыўнай кампазіцыі” – рэкамендацыі пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў на спецыяльнасць “Дызайн” ва УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў” – выкладчык Несцярук Ю.М., член Беларускага саюза мастакоў, член Беларускага саюза дызайнераў (09.02.2018)
4. Лекцыя-прэзентацыя “Аб ролі выставачнай дзейнасці для развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў” (з педагагічнага вопыту работы мастацкага аддзялення УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”) – Грудзінава М.В., загадчык мастацкага аддзялення (10.02.2018)