21 лютага - Дзень роднай мовы - свята "Песня роднай зямлі"
У 1999 годзе ЮНЕСКА заснавала Міжнародны дзень роднай мовы. Яго асноўная мэта — падтрымліваць у свеце моўную разнастайнасць і прадухіляць выміранне моў, якім гэта пагражае ўжо сёння. Святкаваць яго ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, пачалі з 2000 года. Генеральная Асамблея ААН падтрымала гэтае рашэнне і заклікала дзяржавы-члены ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Свята адзначаецца штогод 21 лютага. Гэтая дата была абрана невыпадкова. Яна супадае з Днём руху за бенгальскую мову, які адзначаецца ў Бангладэш — дзяржаве ў Паўднёвай Азіі. Менавіта ў гэты дзень, у 1952 годзе, у Бангладэш адбыліся крывавыя падзеі, калі пакістанская паліцыя жорстка расправілася з прыхільнікамі прызнання ва ўсходнім Пакістане бенгальскай мовы ў якасці афіцыйнай.
Беларуская мова — адна з дзвюх дзяржаўных моў у нашай краіне. Беларуска-рускае двухмоўе замацавана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. Дарэчы, беларуская мова — адна з самых старажытных сярод славянскіх. У якасці самастойнай беларуская мова пачала фарміравацца ў XIV стагоддзі, паступова вылучаючыся з агульнай усходнеславянскай мовы — родапачынальніка сучасных беларускай, рускай і ўкраінскай моў.
Праграма Тыдню беларускай мовы і культуры
да Дня роднай мовы (21 лютага)
Прапануем чытачам і наведвальнікам комплекс мерапрыемстваў у рамках Праграмы Тыдню беларускай мовы і культуры у Магилёўскай абласной бібліятэцы:
19 лютага-10 сакавіка –кніжная выстава “Дала мне маці гэту мову...” (аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры);
19-25 лютага – тэматычныя выставы кніг беларускіх і магілёўскіх пісьменнікаў, інсталяцыя рабочага кабінета М. Гарэцкага. Акцыя ля выстаў “Чытаем разам, чытаем па беларуску”. Зона сэлфі (фае 1 паверха);
19-28 лютага – акцыя па чытанню вершаў беларускіх аўтараў “Гучы, роднае слова!” (юнацкі аддзел);
19-28 лютага – выстава“Пазнаю свет з беларускай кнігай” (абанемент);
20 лютага – гадзіна паэзіі да 105-годдзя беларускай паэткі Э. Агняцвет “Пад сінім небасхілам” (аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў);
21 лютага, 13:15 – свята роднай мовы “Песня роднай зямлі” з удзелам магілёўскіх пісьменнікаў (актавая зала).
22 лютага – гадзіна інфармацыі “Тое, што нас аб’ядноўвае. Міжнародны дзень роднай мовы” (для навучэнцаў сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэтімя А.А. Куляшова”).
Свята роднай мовы “Песня роднай зямлі”
УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна” запрашае ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы на святочнае мерапрыемства “Песня роднай зямлі” з удзелам магілёўскіх пісьменнікаў. Свята прымеркавана да 21 лютага – Міжнароднага дня роднай мовы, абвешчанага ЮНЕСКА.
Акрамя гэтага, на працягу тыдня (з 19 па 22 лютага, 24 і 25 лютага) ў фае бібліятэкі будуць працаваць тэматычныя выставы, інсталяцыя рабочага кабінета М. Гарэцкага. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у акцыі “Чытаем разам, чытаем па беларуску”, сфатаграфавацца ці зрабіць сэлфі ў тэматычнай фотазоне, паваражыць па зборніках вершаў беларускіх паэтаў.
Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў свяце!
Дата і час: 21 лютага ў 13:15.
Месца: актавая зала бібліятэкі
Уваход: вольны.