Запрашаем на "Свята беларускага слова" у Магiлёве
Магія не сканчаецца! А пачатак верасня – найлепшы час, каб паразважаць пра магію беларускага слова.
Аматары беларускай мовы!
Саюз пісьменнікаў Беларусі запрашае вас на незвычайную літаратурную гасцёўню “Магія слова”. Не — на Свята беларускай мовы, якое мы збіраемся правесці ў рамках нашай гасцёўні!
8 верасня ў 16.00 мы сустрэнемся, каб чытаць творы на беларускай мове і размаўляць пра беларускую літаратуру.
Магілёўскія пісьменнікі – сталыя і знакамітыя, маладыя і таленавітыя – будуць спрачацца, распавядаць і чытаць, чытаць…
Гульні, дыскусіі, безліч новых і прыгожых вершаваных радкоў – няўжо такое можна прапусціць?
Прыходзьце! Бярыце з сабою сяброў!
Уваход свабодны. Чакаем Вас у бібліятэке імя Леніна 8 верасня а 16-й гадзіне.