Прэм’ера спектакля «Старажытная гравюра»
Прэм’ера спектакля.
На прэм’еру спектакля «Старажытная гравюра» запрашае Народны тэатр і дзіцячая тэатральная студыя Палаца культуры вобласці.
У аснове сюжэту спектакля – містычныя легенды, гісторыі і паданні старажытнай Беларусі, у тым ліку пра Чорную Даму Нясвіжа, Чырвоны касцёл Менска, Бітву пад Лясной, прапяюн-звон, а таксама «Правернае каханне». Праект прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Спектакль будзе прадстаўлены 24 лютага 2019г. на малой сцэне Палаца культуры вобласці ў выкананні юных артыстаў.
Пачатак у 14.00.
Уваход вольны.