Прэзентацыя "КАЛЯДЫ – БЕЛАРУСКАЯ ЖЫВАЯ ТРАДЫЦЫЯ" ў Магілёве!
Фалькларыстка Алена Ляшкевіч распавядзе пра свята, таксама вы пачуеце калядныя спевы ад гуртка Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Магілёва, паўдзельнічаеце ў народных гульнях і танцах (грае Кастусь Канцавы).
- Як святкуюць Каляды ў розных рэгіёнах нашай краіны?
- Чаму “памірае” калядная Каза і ці па ўсёй Беларусі гэта адбываецца?
- Ці можа замест Казы “памерці” які-небудзь іншы персанаж?
- Чаму нельга не пусціць гурт каляднікаў у хату і якія выключэнні з гэтага правіла?
Хто такі Цярэшка і навошта яго жаніць?
Прыходзьце, каб даведацца адказы на гэтыя пытанні і прыпасайце свае!
22 снежня (нядзеля), 18:00-20:00
кнігарня "ЧИТАЙБУРГ" (г. Магілёў, вул. Ленінская, 41)
Уваход вольны!
РЭПОСТ ВІТАЕЦЦА!
Падзея адбудзецца пры падтрымцы Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, а таксама суполак Студэнцкае этнаграфічнае таварыства Магілёва і Беларускія народныя танцы ў Магілёве.
Дызайн афішы: Яўгенія Цыганкова.
Выкарыстана фота Веры Сасінай.