14 декабря - Вечарына сучаснага беларускага перакладу ў Магілёве
"Амерыканка" – новая кніжная серыя, у якой перакладчыкі плануюць публікаваць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову. Дзякуючы краўдфандынгу на платформе Улей і мецэнату Ігару Жабароўскаму ў лістападзе на волю выпушчаная першая кніга серыі – "Палёт над гняздом зязюлі" Кена Кізі.
Шчыра запрашаем чытачоў у Магілёве на прэзентацыю гэтага раману, а таксама ўсёй новай серыі "Амерыканка" ў межах шырэйшай гутаркі пра сучасны беларускі пераклад. Падчас вечарыны можна будзе пазнаёміцца з перакладамі серыі Серыя "Паэты Планеты" і Бібліятэка часопіса "ПрайдзіСвет" PostScriptum а таксама пагартаць і набыць найноўшыя перакладныя кнігі, якія выйшлі ў гэтых серыях.
Аўтары: Кен Кізі, Артур Конан Дойл, Генрых Гайнэ, Баляслаў Лесьмян
Перакладчыкі: Alex Znatkevich, Ігар Крэбс, Maryja Martysieviс, Hanna Yankuta.
Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі Budzma Belarusami.
Час: 14 снежня ў 18:30
Месца: Кола сяброў (вул. Чкалава, 16)
Уваход вольны