Адкрытая дыскусія: што варушыць Магілеў?
26 ліпеня разам з Цэнтрам «Кола» збіраемся ў Магілёве, каб пагутарыць з сучаснымі мэйкерамі гэтага горада і вызначыць, які дзвіж там адбываецца.
У дыскусіі возьмуць удзел:
- Дзяніс Васількоў (мадэратар) - Цэнтр «Кола»
- Таццяна Анташук - Цэнтр Гарадскіх Ініцыятываў
- Ірына Снапкова - TED x Магілёў
- Раман Жыгараў - Гурт Akute
- Аліна Скрабунова - Опэн-эйр кінапаказы ў Магілёве
Далучайцеся, каб адкрыта абмеркаваць, што з сябе ўяўляе горад цяпер, якім можа быць заўтра і навошта наогул прыязджаць у Магілёў.
Сустрэча арганізавана пры падтрымцы праекта #ЕСдляБеларусі