19 чэрвеня - Беларускія народныя танцы у Магілеве
У гэтую сераду, 19 чэрвеня, запрашаем усіх, хто любіць танчыць, на пляцоўку ля Музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі на вул. Ленінскай, або, па-старому, Вялікай Садовай. Спачатку можна паглядзець, як танчаць тыя, хто ведае танец, а потым павучыцца і далучыцца- мы пакажам асноўныя рухі.
Павучым папулярныя беларускія (і не толькі!) народныя танцы: "Малёт", "Кракавяк", "Полька-бабачка", "Лявоніха", "Яблычак", "Каробачка", "Падыспан", "Месяц", "На рэчаньку", "Карпет" ("Лысы") і інш. А потым патанчым больш складаныя танцы таксама.
Спатрэбяцца зручны абутак і лёгкае адзенне. А яшчэ прыносьце з сабой пазітыў і дзяліцеся з іншымі!
Чакаем вас! прыходзьце з сябрамі і роднымі, можна ўсёй сям'ёй! Уваход ВОЛЬНЫ!
Даведкі: (+37529) 3148963, Воля
Месца: пляцоўка ля Музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Магілёў, вул. Ленінская, 37
Час: 18:30 – 21:00
Дзякуем кіраўніцтву Музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі за падтрымку!
Фота: Андрей Неменков