Канцэрт фольк-гурта «РАДА» ў Магілёве
Аматары сапраўднага фольку, для вас – падарунак! 14 сакавіка ў Магілёве на пляцоўцы «Цэнтр Кола» адбудзецца канцэрт фольк-гурта «РАДА» (Мінск). Пачатак а 19-й гадзіне.
Разам з удзельнікамі гурта мы адправімся ў музычнае падарожжа па Беларусі, пачуем аўтэнтычныя мужчынскія спевы з розных рэгіёнаў краіны, а таксама інструментальную народную музыку ў выкананні «РАДЫ».
Гурт «РАДА» быў утвораны у 2006 г. Сёння ён складаецца з чатырох чалавек: Святлана Буцкая (мастацкі кіраўнік), Алег Лук’янцаў, Аляксандар Жукоўскі, Васіль Мардачоў. «РАДА» папулярызуе традыцыйны рэгіянальны мужчынскі cпеў, адраджае аўтэнтычную спеўную і музычную культуру Беларусі. Удзельнікі выконваюць народныя песні і інструментальную музыку, сабраныя пераважна падчас уласных экспедыцый.
Гурт удзельнічаў у шматлікіх этнаграфічных фестывалях Беларусі, Польшчы, Расіі. За 10 год было выдадзена 3 альбомы. Апошні з іх «Мне ня спіцца...»
УВАХОД ВОЛЬНЫ (бясплатны) - паводле папярэдняй рэгістрацыі
Прадугледжаны free donation – калі пажадаеце, то можаце нешта ахвяраваць музыкам на дарогу. Будзем вам вельмі ўдзячныя, сябры!