Паэтычны вечар Віталя Рыжкова ў Магілёве
20 ліпеня ў Магілёве адбудзецца паэтычны вечар пісьменніка і перакладчыка Віталя Рыжкова. Пачатак а 18:00.
Месца: унутраны дворык Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (вул. Першамайская, 7)
Віталь Рыжкоў прачытае свае старыя і новыя творы: пераклады вершаў і главу з рамана ”ШЧАС це”. Віталь перыядычна выступае ў Магілёве з музычнымі праектамі, часам прэзентуе пераклады, а літаратурную творчасць прадстаўляе радзей. 20 ліпеня мы маем рэдкую магчымасць паслухаць аўтарскае чытанне твораў аднаго з найбольш смелых і таленавітых сучасных беларускіх літаратараў.
Запрашаем праходзіць праз службовы ўваход з боку сквера. Мы вас сустрэнем!
УВАХОД па запрашальных квітках (бясплатна!)
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная, таму трэба ўзяць бясплатнае запрашэнне ў касе тэатра.
Іншагароднія могуць звяртацца ў прыват ці па тэлефоне да арганізатараў.
Даведкі: +37529 3148963 Воля, +37529 1684705 Анжаліка, +37544 7659711 Лізавета.
Тэл. касы тэатра: (80222) 65-66-04
Віталь Рыжкоў – беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся і вырас у Магілёве, зараз жыве ў Мінску. Дэбютная кніга паэзіі Віталя «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010) была адзначаная прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча.
Віталь двойчы адзначаны прэміяй «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» за лепшыя паэтычныя падборкі. Фіналіст і пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў. Удзельнік літаратурных літаратурных фэстываляў. Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.
Вершы Віталя Рыжкова перакладаліся на дзясятак моваў свету. Перакладае на беларускую мову прозу (Эдгар Алан По, Віктар Марціновіч) і вершы (Тэйлар Мэлі, Майкл Сэлінджэр, Сяргій Жадан, Уладзімір Маякоўскі, Рышард Крыніцкі і інш). Песні на вершы і пераклады тэкстаў самога Віталя Рыжкова выконвалі Віталь Варанко, Ганна Хітрык, гурты Глюкі, Nizkiz, BarRokka, Zatoczka, Пані Хіда ды інш.
Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots.