18 студзеня - вечар памяці "Чалавек-легенда з Магілёва" прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння П.А. Лярскага
Запрашаем усіх жадаючых на вечар памяці "Чалавек-легенда з Магілёва", прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння П.А. Лярскага (1918-2013), знакамітага савецкага і беларускага географа, прыродазнаўца, кандыдата геаграфічных навук, лаўрэата прэміі "Чалавек года Магілёўскай вобласці".
Таксама есць магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай "Гонар і слава Магілёва", прысвечанай юбілею Пятра Аляксеевіча Лярскага (1918–2013).
Пётр Аляксеевіч Лярскі – ураджэнец Чавускага раёна, знакаміты савецкі і беларускі географ, прыродазнаўца, краязнаўца, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, адзін з арганізатараў Беларускага геаграфічнага таварыства, сапраўдны член геаграфічнага таварыства СССР (1947), лаўрэат прэміі "Чалавек года Магілёўскай вобласці" (2006).
Пётр Аляксеевіч аўтар больш 170 навуковых прац па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства. У 1971 г., ён упершыню выдаў для беларускіх школьнікаў падручнік "Прыродазнаўства" (3 клас), які быў прызнаны лепшым у СССР. Плёнам яго працы стала выданне своеасаблівай энцыклапедыі роднай прыроды "Прырода Магілёўскай вобласці" на беларускай (2005) і рускай (2006) мовах.
На выставе прадстаўлены працы П.А. Лярскага, выданні аб жыцці і дзейнасці географа. Сярод іх кнігі з аўтографамі Пятра Аляксеевіча: "Выбраныя навукова-педагагічныя працы", "Прырода Магілёўскай вобласці", "География", а таксама біяграфічны нарыс І.М. Шарухі "Петр Алексеевич Лярский: 80 лет со дня рождения".
Арганізатары:
УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна"
Магілёўскі абласны аддзел ГА "Беларускае геаграфічнае таварыства"
ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны"
Час: 18 студзеня - 18:00
Месца: актавая зала бібліятэкі
Уваход вольны