Інтэрактыўны выставачны праэкт «Хованкі» праходзiць у Магiлёве
Арт-праэкт «Хованкі» прымеркаваны да Міжнароднага Дня музеяў. У iм прымае ўдзел звыш 50 чалавек. Гэта добра вядомыя прафесійныя i маладыя мастакі, якія маюць прафесійную адукацыю і пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве і юныя мастакі-студыйцы з арт-студыі «Гекльберы». Сярод iх: Яўген Зайцаў, Сяргей Рымашэўскі, Ганна Сілівончык, Андрэй Задорын, Павел Татарнікаў, Валерый Калтыгін і іншыя.
Экспазіцыя ўключае раздзелы: «Хаваемся ў натоўпе», «Маляўнічыя хованкі», «Хованкі» – гэта творчыя працы, якія створаны для таго, каб глядач мог накінуць сваё асабістае бачанне і трапіць у асяродак інтэрактыўнага ўспрыняцця.
Выставачны арт-праект працуе да 30 лiпеня.
Час: 10:00 - 18:00 (з 19.06 па 29.06 музей працуе з 11:00 да 19:00).
Месца: Мастацкi музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі.
Адрас: вул. Ленiнская, 37
Кошт уваходных квіткоў: 4 руб. – для дарослых; 2 руб. – для дзяцей ад 6 год, навучэнцаў, студэнтаў.