Ноч музеяў у Ратушы - "Монстры і прыгажуні"
Сябры! Запрашаем Вас на "Ноч музеяў у Ратушы" 19 мая
Пачынаючы з 17.00 да 24.00 будзе адбывацца святочная праграма мерапрыемства:
17.00 – 24.00 Інтэрактыўная гульня-encounter "Монстры і прыгажуні", якая будзе ўключаць у сябе заданні па Ратушы, Выставачнай зале і не толькі.
Навінка сёлетняй інтэрактыўнай гульні - "цёмны пакой", таму паклапаціцеся пра ліхтарыкі!
УВАГА: ДЛЯ ЎСІХ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ, ЯКІЯ ПРЫЙДУЦЬ У КАСЦЮМАХ МОНСТРАЎ І КАЗАЧНЫХ ПРЫГАЖУНЬ, УВАХОД БЯСПЛАТНЫ!
Таксама ў межах Ночы музеяў, прапануем Вам наведаць нашы мерапрыемствы:
17.30 – Прэзентацыя новых здабыткаў музея.
18.30 – адкрыццё выставы акварэляў Мікалая Ліханенкі.
19.00 – канцэрт інструментальнага ансамбля “Eden Rose” і музычны сюрпрыз ад Веранікі Юргелас, пераможцы народнай выставы "Выяві сябе", што праходзіла ў Выставачнай зале музея з 18 красавіка па 6 мая.
УВАГА: Адмыслова для бацькоў з маленькімі дзеткамі, у Выставачнай зале музея будзе працаваць дзіцячы куток.
З 17.00 да 24.00 будзе дзейнічаць адзіны білет на Ратушу і Выставачную залу (дзе будзе працаваць персанальная выстава Марыны Несцярук “onlykvetki@me”), які ўключае вольны ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы Ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.
Кошт білету – 4 руб. для дарослых, 2 руб. для дзяцей і студэнтаў, дзеці да 7 год бясплатна.