Дарагія сябры!
Мы з радасцю паведамляем Вам, што нарэшцэ завяршыліся доўгія, шматгадовыя пошукі і складаныя адміністратыўныя працэдуры, і цяпер мы маем гонар запрасіць Вас на прэзентацыю кнігі "Апостал", надрукаванай Спірыдонам Собалем у 1632 г. ў Куцеінскім манастыры (магчыма, у Буйніцкім). Гэтае выданне - адзіны экзэмпляр кнігі Собаля на радзіме першадрукара, у Магілёве.
Чакаем Вас!
Час: 24 лістапада - 17:00
Месца: Музей Гісторыі Магілёва