21 лістапада - імпрэза да 100-годдзя Народнага пісьменніка Янкі Брыля
21 лістапада (аўторак) 2017 г. адбудзецца імпрэза да 100-годдзя Народнага пісьменніка Янкі Брыля з удзелам літаратуразнаўцы Анатоля Сідарэвіча.
Янка Брыль
Нарадзіўся ў Адэсе ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загор'е (Польшча, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей.У 1939 прызваны ў Войска Польскае[1], служыў у марской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга?ла». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г. п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада».
З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1966—1971 — сакратар праўлення СП БССР. Двойчы абіраўся дэпутатам ВС БССР (1963—1967, 1980—1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990), член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994).
Янка Брыль памёр 25 ліпеня 2006 года. Пахаваны ў Калодзішчах.
Час: 21 лістапада ў 18.00.
Уваход вольны.