Прэмія “Асоба года” і “Падзея года” 2019 у Магiлеве! Народнае галасаванне
Штогод грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” вызначае намінантаў на званне “Асоба Года” і “Падзея Года” па версіі грамадства.
Асноўная мэта намінацыі – выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва.
Намінанты: “АСОБА ГОДА 2019”
Бадзькоў Ігар
кіраўнік праекту Тралёбус с класічнай музыкай «Дорожная рапсодия», аўтар кароткаметражнага фільму «Апошні беларус»Падрабязней
Бодзілеў Андрэй
экалагічная ініцыятыва “За здаровы Магілёў”, змаганне супраць шкотнай вытворчасці “Омск-карбону”Падрабязней
Буракоў Аляксандр
арганізатар пікета, мэта якога «выражэнне змешаных пачуццяў аб свабодзе мірных сходаў у Беларусі». Гэта першая масавая акцыя за 7 год, якую дамаглісь правесці са згоды гарадскіх уладаў.Падрабязней
Демідзенка Антон
праца над першым гарадсскім “муралам”; майстар клас па вулічнаму мастацтву “Душа двора”Падрабязней
Іванова Ганна
арганізатар школы «Инклюзивный бариста»Падрабязней
Маісееў Аляксей
арганізатар пікету супраць закону аб адмене адтэрміновак ад армііПадрабязней
Новікава Яўгенія, Гаюк Раман, Пыжов Дзмітрый
магілёўскія рыбакі, якія стварылі петыцыю за ачыстку Дняпра і размясцілі у крамах гораду. У выініку аўтары петыцыі здолілі сабраць больш за паўтары тысячы подпісаўПадрабязней
Сіндзюкоў Яўгеній
прадстаўнік валанцёрскай ініцыятывы “Забота”, аўтар праекту «Дворики для животных»Падрабязней
Намінанты “ПАДЗЕЯ ГОДА 2019”
Майстар- клас па вулічнаму мастацтву «Душа двора»
Креатыўнае месца адпачынку гараджан «ГородОк»
Грамадская кампанія «Зелёный Могилев»
“Дорожная рапсодия”. Тралейбус з класічнай музыкай
Праект “Подых мінулага”
Акцыя «На работу на велосипеде зимой»
Праект «Школа «Инклюзивный бариста»
Фотаконкурс «Дикие животные родного города»
Фры-маркет “Вещь взамен на вещь”
Трэба адзначыць, што “Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу году” і “Падзею года” восьмы год запар. Прэмію “Грамадскага магістрата” можа атрымаць любы магілёвец, які цягам году ўнёс найбольшы ўнёсак у грамадскае жыццё і культуру горада.
Галасаванне будзе доўжыцца да 28 студзеня 2020 – 23:59. Уручэнне прэміяў адбудзецца 1 лютага 2020 году (Час і месца будзе паведамлена пазьней)
Не будзь абыякавым! Прагаласуй за тых, хто робіць наш горад лепш.
Iнфармацыйны аддзел партала Masheka.by
Фота 3pulse.com