"Кнiга" - містычны экшн на фоне сапраўдных гістарычных падзей у Магілёве ад Алега Лiсоўскага
Сябры! З задавальненнем анансуем новую кнiгу Алега Лiсоўскага. Гэта неверагодна захапляльны містычны экшн на фоне сапраўдных гістарычных падзей у Магілёве.
Яна складае каля 440 старонак у цьвёрдай вокладцы з 16 найцудоўнымі аўтарскімі ілюстрацыямі выбітнага магілёўскага мастака Ігара Адамовіча. Кніга вартая стаць брэндам Магілёва!
Алег Лiсоўскi
Сама кніга мае трошкі нелінейны сюжэт, і зьбіраецца як пазл, дзе толькі напрыканцы з апошняй кропкай складзецца поўная карціна :)
Праца па напісаньні шла вельмі хутка, бо ідэя нарадзілася настолькі цікавая, што сам не мог дачакацца, калі ўжо пастаўлю кропку. А потым амаль 5 год ішлі працы па падрыхтоўцы да друку... І нарэшце вось усё гатова і кніга аддадзеная ў выдавецтва.
Наогул ідэя спачатку была напісаць сцэнар для кампутарнай гульні, але прапіска асноўнай лініі настолькі захапіла, што атрымаўся раман )
Дакладна, гэта першы гістарычна-прыгодніцкі раман пра Магілёў на беларускай мове. І першая кніга, сюжэт якой разгортваецца вакол гістарычнага лёсу нашага горада. Амаль усе падзеі адбываюцца ў межах Магілёва. Ну і сам сюжэт мог бы стаць прыгожай гарадской легендай )
Даведацца больш падрабязней, а таксама замовiць "Кнiгу" можна па спасылцы