Як прайшла акцыя-флэшмоб “Букі ў рукі. Магілеў чытае” (вiдэа)
А было ўсе вось так… У межах Года малой радзімы, Нядзелі дзіцячай і юнацкай кнігі і Міжнароднага дня чытання ўслых дзіцячая бібліятэка-філіял № 2 г. Магілева ініцыіравала правядзенне гарадскога дня чытання праз акцыю-флэшмоб “Букі ў рукі. Магілеў чытае”. Зразумела, хваляванняу было шмат — як увогуле пойдзе гэтая акцыя, як да яе будуць ставiцца іншыя. Больш таго, мэта гараской літаратурнай акцыі была сур’ёзнай — прыцягнуць да адначасовага чытання беларускай кнігі як мага больш дзяцей.
Праз чытанне ўслых паказаць магчымасць перадачы сваіх эмоцый іншаму чалавеку. У прызначаны дзень, у адзін і той жа час, адначасова ў розных установах і арганізацыях горада, неабходна было прачытаць услых казку У.Ліпскага “Пра хлопчыка “АЙ”, выканаць заданні па матывах казкі.
Стаць удзельнікам акцыі маглі дзіцячыя ўстановы і арганізацыі, а таксама простыя жыхары горада Магілёва. Да 27 сакавіка неабходна было даслаць заяўку на ўдзел ў акцыі на сайт дзіцячай бібліятэкі. Мы распрацавалі «Пакет ўдзельніка». У пакет уваходзілі: тэкст казкі «Пра Хлопчык «АЙ» і набор не складаных заданняў па матывах казкі. «Пакет ўдзельніка» мы высылалі на электронную пошту удзельнікаў акцыі.
Сярэдняя школа №40 г. Могилева
Дык вось, 28 сакавіка ў 11 гадзін дзіцячая бібліятэка-філіал № 2 распачала гэтую ініцыатыву. Чыталі казку У.Ліпскага “Пра хлопчыка “АЙ” вельмi выразна — звяртаючы увагу на кожны знак прыпынку, на кожную паузу, на кожны нацiск. Правялі шэраг інтарактыўных заданняў па матывам казкі. Даведацца больш пра разнакаляровыя казкі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў дапамогла прадстаўленая выстава “Чароўныя пацеркі”, якая разышлася ў рукі дзяцей. Дзіцячую бібліятэку –фйіліял № 2 наведаў Тэлеканал Беларусь 4, якій прыняў удзел ў гэтай ініцыатыве і падтымаў нас.
Сярэдняя школа № 4 г. Могилева
З радасцю адгукнуліся на прапанову прыняць удзел у акцыі установы адукацыі “Сярэдняя школа № 23 г. Могилева”, “Сярэдняя школа №40 г. Могилева”, “Сярэдняя школа № 4 г. Могилева”, “Сярэдняя школа № 35” г. Могилева, “Сярэдняя школа № 28 г. Могилева”, «Ясли-сад № 30 г. Могилева», «Ясли-сад № 50 г. Могилева», «Ясли-сад № 42 г. Могилева». Таксама жыхарка горада Аксана Разводовская. Па заканчэнню акцыі былі зняты кароткія відэаролікі, якімі удзельнікі падзеліліся ў сетцы інтэрнэт з хештегом «#БукіўрукіМагілёўчытае».
Сярэдняя школа № 28 г.Могилева
Выразна і артыстычна прагучала казка У.Ліпскага “Пра хлопчыка”Ай” і ў гэтых установах. Праз свае здымкі і відэаролікі, кожны з удзельнік апісаў гэту падзею і перадаў эмоцыі, якія часам складана выказаць словамі.
Сярэдняя школа № 35
Хочацца ад усёй душы выказаць сваю шчырую удзячнасць усім тым, хто не абыякава паставіўся да гэтай ініцыятывы. Вельмі важна, што падобную акцыю падтрымалі навучальные установы. Усім удзельнікам будуць уручаны дыпломы удзельнікаў і падзячныя лісты ад ініцыятараў акцыі.
Ясли-сад № 30 г. Могилева
Акцыя “Букі в рукі. Магілеў чытае” сабрала амаль 300 удзельнікаў. І гэта толькі пачатак шляху. Спадзяемся, што ў наступны раз нас падтрымае яшчэ больш устаноў, арганізацый і жыхароў горада.
Ясли-сад № 42 г.Могилева
Дзякуй вялікі усім тым, хто падтрымаў нашу ідэю. Якія ж вы ўсе малайцы!!! Як добра, што вы далучаеце дзяцей да прыгожага роднага слова. І няма для гэтага цудоунага саюза нiчога немагчымага. Як пpaбiвae асфальт у пошуках сонца маленькая травiнка, як кропля за кропляй точыць каменную кладку вада — так перамагае усе чалавечая воля i дабрыня…
Крынiца: http://db2.mogilev.by