Знакомство с кандидатами: Михаил Воронцов
Друзья, уже совсем скоро 17 ноября в Могилеве пройдут выборы депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва. Как правило, о кандидатах мы узнаем из предвыборных афиш, которые мало что нам говорят. Именно поэтому мы решили перед выборами более подробно познакомить вас с кандидатами.
Михаил Воронцов
Могилевский-Центральный избирательный округ № 85Почему вы решили выдвинуть свою кандидатуру? Что вас смотивировало?
У першую чаргу — наша неадэкватна жорсткая наркапалітыка. Да простых спажыўцоў кантраляваных псіхаактыўных рэчываў, якія не шкодзяць нікому, акрамя можа быць сябе, прымяняюцца сур'ёзныя пакаранні, нярэдка доўгія гады ў калоніі. Ва ўгалоўным кодэксе як бы няма артыкула за спажыванне, але насамрэч крыміналізавана захоўванне любой колькасці кантраляваных рэчываў, большай за нуль. А як спажываць, не захоўваючы? Вось і атрымліваецца што спажыванне па факце крыміналізавана. Спажыўцы хаваюцца, баяцца звяртацца па медычную дапамогу ў выпадку праблем са здароўем ці залежнасцяў, што зусім не спрыяе грамадскаму здароўю.
Палачная сістэма ў міліцыі прыводзіць да такой з'явы, як кантрольныя закупкі, калі супрацоўнікі органаў выстаўляюць спажыўцоў распаўсюднікамі па фармальных крытэрах, каб атрымаць прэмію за раскрыццё быццам бы буйнога злачынства. Ёсць і іншыя метады. Напрыклад, кліенты адной інтэрнэт-крамы праходзяць як удзельнікі арганізаванай злачыннай групіроўкі і адпраўляюцца на 8, 10 год у калонію.
З такімі велізарнымі пакараннямі ў выпадку міліцэйскіх падставаў, такіх як кантрольныя закупкі, ніколі не згадзіўся бы суд прысяжных. Ува ўсіх нашы краінах суседках, ува ўсіх краінах Еўрапейскага саюзу заканадаўства прадугледжвае дробныя пакаранні за дробныя нарказлачынствы. Гэта прынцып справядлівасці. У нас за малыя колькасці кантраляваных рэчываў мог бы адказваць адміністратыўны кодэкс, як гэта зроблена ў Расіі. Дарэчы, суд прысяжных гэта яшчэ адна рэч, якую я бы хацеў бачыць у нашай краіне. Зараз яго не існуе.
Таксама мяне хвалююць іншыя праблемы, якія адчувае з большага толькі моладзь: якасць адукацыі, закон аб адтэрміноўках ад войска, прымусовае размеркаванне выпускнікоў. Я і каманда іншых маладых неабякавых людзей не проста заяўляем пра гэтыя праблемы, але і прапануем шляхі вырашэння. На сайце нашага Моладзевага блоку апублікаваны распрацаваныя намі законапраекты. І мы гатовыя распрацаваць іншыя, калі ўбачым, што наша меркаванне хоць каму-небудзь важнае тут. Інакш застаецца "валіць" з краіны, як, нажаль, робяць многія маладзёны з мазгамі.
Какая на ваш взгляд самая актуальная проблема в Могилеве?
У кантэксце выбараў у палату прадстаўнікоў няважна, якія праблемы ў Магілёве, важна, якія праблемы ў Беларусі, бо палата займаецца распрацоўкай і зацвярджэннем законаў, якія потым працуюць адразу ва ўсёй краіне. Але калі ўсё ж гаварыць пра спецыфічныя для Магілёва праблемы, лічу, што экалогія тут стаіць на першым месцы.
Гэта хімічныя выкіды прадпрыемстваў свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», такіх як, напрыклад, «Омск Карбон» і «ВМГ Індустры». Калі я нядаўна даведаўся, што сістэмы маніторынгу паветра запрацуюць пасля запуску заводаў, выкіды якіх яны павінны мераць, я быў у шоку. Людзі сталага веку кажуць, што самае важнае — здароўе, і ў гэтым ёсць свая мудрасць.
Какая на ваш взгляд самая актуальная проблема в Беларуси?
Мераць ступень акутальнасці праблем цікава, так. Галоўнае ў гэтай справе не звадзіць гутарку да, як кажуць, "быццам гэта самая важная праблема!" Калі б усе 9,5 мільёнаў кінуліся вырашаць адну праблему і забылі пра ўсе астатнія, здарыўся бы калапс. Калі ж проста адказваць на пытанне, то на мой суб'ектыўны погляд, асноўная праблема Беларусі — нязменнасць улады.
Расскажите о своих увлечениях, хобби?
Праграмаванне. Гэта мая праца, але і хобі яно не перастае быць. Бывае што я прыходжу з працы і праграмую нешта для сябе ўвесь вечар. Гэта рэальна весела, хоць камусьці можа быць і цяжка ў гэта паверыць. Яшчэ захапляюся аўтарскім кіно. Стараемся хадзіць з сябрамі на навінкі, абмяркоўваем іх. Але зараз, як мабыць бачна па маіх дзеяннях, маім хобі з'яўляецца ўдасканаленне Беларусі. Яе заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.
Какие качества в людях вы цените больше всего?
Глыбіню думак і крэатыўнасць ідэй.
Что бы вы хотели сказать своим избирателям?
Па-першае, у любой дыскусіі, асабліва палітычнай, хай нават яна адбываецца на кухні, грунтуйцеся на фактах, а не меркаваннях ці асобах. Па-другое, ездзіце па іншых краінах і параўноўвайце. Мы ў Беларусі мусім пераймаць найлепшы замежны досвед, каб стаць паспяховай краінай. Па-трэцяе, запісвайцеся ў назіральнікі на выбарах. Калі падлік галасоў сумленны, як заяўляюць выбарчыя камісіі, то ім не павінна быць што хаваць. Па-чацвёртае, цаніце блізкіх.
ВНИМАНИЕ КАНДИДАТАМ
Если вы еще не получили от нас сообщение, но хотите представить информацию о себе - свяжитесь с нами через форму обратной связи.
Если вы еще не получили от нас сообщение, но хотите представить информацию о себе - свяжитесь с нами через форму обратной связи.
Информационный отдел портала Masheka.by
Фото из личного архива Михаила