11-11-2019, 13:36
Retroman
664

Какое место занимает Могилев в рейтинге городов Беларуси? Результаты исследований Центра Новых Идей


Сябры, прапануем вам вынiкi даследванняў Цэнтра новых ідэй, паводле якiх быў складзены рэйтынг гарадоў Беларусi. Давайце даведаемся на якiм месцы знаходзiцца Магiлёў i якiя паказчыкi ў нашага горада па розных галiнах.

Методыка

Ідэя найлепшага горада

Для нас найлепшым горадам з’яўляецца той, жыццё ў якім адначасова ўстойлівае і дынамічнае. У ім нараджаецца больш дзяцей, чалавек мае большыя шанцы на атрыманне вышэйшай адукацыі, на знаходжанне высокааплатнай працы, на карыстанне сацыяльнымі паслугамі высокай якасці.

РЭЙНТЫНГ МАГIЛЁВА - 8 месца




Дэмаграфічная ўстойлівасць - 11 месца




Натуральны прырост
У 2018 годзе натуральны прырост у Магілёве быў адмоўны і складаў -0,6 чалавека на 1000 жыхароў.

Прадукцыйны ўзрост
У 2018 годзе доля людзей, век якіх перакрочыў прадукцыйны, ад насельніцтва Магілёва складала 22,7 %.

Стан эканомікі - 16 месца




Заробкі
У 2018 годзе сярэдні заробак у Магілёве складаў 900,1 рубля.

Мясцовыя бюджэты
У 2018 годзе доля ўласных даходаў у бюджэце Магілёва складала 69,1 %.

Беспрацоўе
У 2018 годзе ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Магілёве складаў 0,4 %.

Інвестыцыі ў асноўны капітал
Сярэдні паказнік за 2014-2018 гг. інвестыцый у асноўны капітал на тысячу жыхароў у Магілёве (горад з раёнам) склаў 1,68 мільёна рублёў.

Якасць жыцця - 6 месца



Колькасць дактароў

У 2018 годзе колькасць дактароў у Магілёве (разам з раёнам) складала 4,9 на тысячу жыхароў.

Узровень злачыннасці
У 2017 годзе ў Магілёве (горад з раёнам) было зарэгістравана 8,66 злачынства на тысячу жыхароў.

Колькасць студэнтаў
У навучальным 2017/2018 годзе ў Магілёве на дзённай форме навучання былі 20 студэнтаў і магістрантаў на тысячу жыхароў.

Празрыстасць кіравання - 9 месца




Публікацыя рашэнняў выканкаму

Выканкам паўнавартасна публікуе свае рашэнні на сайце.

Публікацыя рашэнняў Саветаў дэпутатаў
Савет дэпутатаў публікуе свае рашэнні на сайце, але апошняе апублікаванае рашэнне было ў красавіку 2018 г.

Адкрытасць паседжанняў
Выканкам не публікуе інфармацыі пра адкрытыя пасяджэнні выканкама: інфармацыю пра парадак падрыхтоўкі і правядзенне, магчымасць доступу грамадзян.

Бюджэтныя звесткі
Выканкам паўнавартасна публікуе на сваім сайце інфармацыю аб выкананні бюджэту за мінулы год і суме сродкаў на бягучы фінансавы год.

Агляд зваротаў
Выканкам публікуе на сваім сайце кароткі агляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, але толькі па вузкаму колу пытанняў (толькі пра даванне жылых памяшканняў).

Інфармацыя пра грамадскія органы
Выканкам паўнавартасна публікуе інфармацыю пра грамадскія каардынацыйныя і дарадчыя структуры, якія працуюць у горадзе ці рэгіёне.

Беларускамоўны варыянт сайта выканкама
Выканкам не мае паўнавартаснай беларускамоўнай версіі сайта.

Турыстычная прывабнасць - 11 месца



Колькасць жытла на booking.com
На booking.com Магілёў прадстаўлены 0,3 жыллёвага аб’екта на тысячу жыхароў (звесткі станам на жнівень 2019 года).

Колькасць аб'ектаў харчавання на relax.by
На relax.by Магілёў прадстаўлены 0,25 аб’екта харчавання на тысячу жыхароў (звесткі станам на жнівень 2019 года).

Экспертны рэйтынг стваральніка globus.tut.by
Магілёў мае 80 балаў у ацэнцы прывабнасці гістарычных славутасцяў, паводле экспертнага меркавання стваральніка globus.tut.by.

Англамоўны сайт выканкама
Магілёўскі гарвыканкам не мае паўнавартаснай англамоўнай версіі сайта.


Iнфармацыйны аддзел партала Masheka.by
Паводле сайта ideaby.org


Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!

  • Не рейтинг это,а полная туфта.Некомпетентность так и прёт.Пацанчики грант отрабатывают.
Социальные комментарии Cackle