У межах Дня роднай мовы адбудзецца дыктоўка 2020 “Прага да ведаў”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
21 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса ў межах Дня роднай мовы сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» ТБМ у Магілёве адбудзецца дыктоўка 2020 “Прага да ведаў”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе жадаючыя.
Дыктоўка пачнецца ў 16.00.
Працы ўдзельнікаў праверыць прафесійны філолаг. Арыгінал тэксту і вынікі дыктоўкі будуць размешчаны на сайце бібліятэкі.
Таксама на працягу дня можна:
прыняць удзел у турніры знаўцаў роднай мовы “Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова”;
пазнаёміцца з выставай “Беларуская кніга: рэпертуар для моднага чытання”;
адказаць на пытанні тэста на пісьменнасць “Пішы па-беларуску” на сайце бібліятэкі.
Папярэдні запіс абавязковы.
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 22 95 78.