Моўны марафон “Паўгадзіны з роднай мовай” пройдзе ў Магiлёве

Дзень роднай мовы – святочны дзень і асаблівы для кожнага з нас, кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Любіце і шануйце, як святыню, родную мову!
Шаноўныя магіляўчане, запрашаем вас прыняць удзел у моўным марафоне“Паўгадзіны з роднай мовай”, які падрыхтавалі публічныя бібліятэкі горада! У праграме: шматлікія акцыі, творчыя сустрэчы, літаратурныя гасцёўні і спектаклі, конкурсы эрудытаў, моўныя практыкумы, бібліясказы на роднай мове, а таксама арт-моб “Pro.Чытанне”, які пазнаёміць усіх жадаючых з кніжнымі выставамі, інсталяцыямі, прагляды.
Літаратурны бамонд запрашае на творчыя сустрэчы з пісьменнікамі: Вольгай Бяловай (бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы), Аленай Беланожка (бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна), Валянцінай Габрусевай (дзіцячая бібліятэка-філіял № 9) і Жаннай Міус (дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна).
У бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна адбудзецца відэамост у межах міжкультурнага дыялогу паміж Магілёвам і Санкт-Пецярбургам “Кажуць, першае каханне не забываецца” (творы І. Шамякіна пра каханне).
Моўны практыкум «БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ПЕРАЗАГРУЗКА» запрашае эрудытаў і знатакоў беларускай мовы на конкурсы, турніры, гульні, квэсты, рэбусы: “Як сказаць па-беларуску?” (бібліятэка-філіял № 4 імя М. Ю. Лермантава), “Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова” (бібліятэка-філіял № 6), “У пошуках папараць-кветкі” (бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы), “Перакладзі на родную мову гэтыя словы” (дзіцячая бібліятэка-філіял № 4), “Крок да роднай мовы” (дзіцячая бібліятэка-філіял № 10).
Радушна распахне ў гэты дзень свае дзверы і літаратурная гасцёўня “Дзень добры, беларуская хатка!” дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3, якая пазнаёміць юную публіку з побытам беларусаў.
Сябры, у вас будзе магчымасць прыняць удел у татальнай дыктоўцы “Прага да ведаў” (ЦГБ імя К. Маркса).
Цікава правядуць свой вольны час і тыя з юных чытачоў, хто завітае ў бібліятэку на бібліясказы на роднай мове. Дзіцячая бібліятэка-філіял № 2 і дзіцячая бібліятэка-філіял № 9 прапануць паглядзець імерсіўны літаратурны спектакль “Чароўны кошык” з удзелам тэатральнага калектыва “Амплуа” Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 6 і інтэрактыўны спектакль народнага тэатра «Батлейка», а бібліятэка-філіял № 1 імя Я. Коласа будзе ладзіць гучныя чытанні па кнізе Я. Коласа “Казкі жыцця”.
Асаблівую ўвагу фотамастакоў і фотааматараў звяртаем на сеткавую акцыю «#БУКЛУК_КНІГА!НАТХНЯЕ» (конкурс фотаінсталяцый з беларускіх кніг), які будзе праходзіць у гэты дзень у бібліятэках.
Шаноўныя магіляўчане, дакраніцеся разам з намі душой да роднага слова!
Тэлефон для даведак: 42-83-53
Болей падрабязная інфармацыя на сайце ўстановы: www.csgpb.mogilev.by