Гарадскі конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі і прозы “Люблю мой край”
Конкурс праводзіцца ў памяць пра мастака Фёдара Сцяфанавіча Кісялёва.
Па выніках будуць абраны 4 выканаўцы-пераможцы, кожнаму з якіх будзе ўручаны прыз – арыгінальны мастацкі твор магілёўскага мастака-пейзажыста Ф.С. Кісялёва.
У конкурсе могуць прымаць удзел усе жыхары горада Магілёва ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў.
Удзельнік рыхтуе да ўдзелу адзін твор (на выбар) беларускіх аўтараў.
Конкурс праводзіцца з 21 студзеня 2020 года па 20 лютага 2020 года ў 2 этапы.
1 этап (адборачны). 21 студзеня – 15 лютага 2020 года. На дадзеным этапе праводзіцца прыём заявак і папярэдні адбор удзельнікаў без іх прысутнасці.
2 этап (заключны). 15 лютага – 20 лютага 2020 года. На дадзеным этапе ўдзельнікі, якія прайшлі папярэдні этап, запрашаюцца ў арганізацыю, што праводзіць конкурс, дзе ім неабходна ў прысутнасці журы выканаць абраны імі твор.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку з указаннем твора беларускага аўтара на электронны адрас конкурснай камісіі: birmuseum@gmail.com з паметкай “конкурс”.
Iнфармацыйны адзел партала Masheka.by