Танцавальная вечарынка з жывой музыкай на Падміколлі ў сераду
Танцавальная вечарынка з жывой музыкай на Падміколлі ў сераду.
Будуць беларускія народныя танцы пад жывую музыку! Для нас іграюць: нашыя пастаянныя госці з Бярэзані: Міхаіл Папруга (гарманіст-віртуёз) і Раман Яраш (бубен, кларнет, труба), а таксама магілёўскі музыка Кастусь Канцавы (дуда, туба).
Калі: 4 верасня (серада). 18:30 – 21:00.
Дзе: Парк Падміколле (Магілёў), у канцы цэнтральнай алеі, як ісці наўпрост ад вялікай лесвіцы.
Даведкі: +375336780332, Воля; +375293095124, Наталля.
Просім вас аддзячыць музыкам грашовым унёскам у шапку, бо дарога няблізкая!