Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця
Першы беларускі Форум інавацыйных ідэй, якія спрыяюць развіццю рэгіёнаў нашай краіны, адбудецца ў Магілёве 19-20 красавіка бягучага года.
Мэта Форума: папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёска, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.
Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, актыўныя грамадзяне.
У межах Форума адбудуцца прэзентацыі цікавых рэгіянальных ініцыятыў, майстар-класы па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю, наладжванні супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, прыцягненні мясцовых рэсурсаў, дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі.
Калі вы зацікаўленыя ўзяць удзел у Форуме, калі ласка, запоўніце да 29 сакавіка форму заяўкі (нiжэй)
Ад адной арганізацыі можна заявіць максімум 2 чалавек.
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый, якія бралі ўдзел у праграме “Акадэмія рэгіянальнага развіцця” (2018).
Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будуць кампенсаваныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на праезд да месца правядзення Форума (зваротныя квіткі ўдзельнікі аплочваюць самі).
Інфармацыя пра вынікі адбору будзе прадстаўленая да 5 красавіка.
Арганізатары:
“Цэнтр “Кола”, Магілёў
“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, Гродна
Інфармацыйная падтрымка: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна