Вечар памяці гісторыка Іераніма Філіповіча
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей Еўдакіма Раманава і ТБМ імя Ф.Скарыны запрашаюць.
8 снежня (субота) 2018 г. Вечар памяці гісторыка Іераніма Філіповіча
Вынікам працы Іераніма Філіповіча ў архівах і бібліятэках Магілёва, Мінска, Масквы, Ленінграда (Санк-Пецярбурга), Вільні, іншых гарадоў, Польшчы, дзе краявед разгледзіў 198 фондаў і зрабіў выпіскі па гісторыі горада Магілёва з 1556 адзінак захоўвання, з’явіліся матэрыялы, якія былі сістэматызаваны ў картатэку (12 тысяч картак), 117 агульных сшыткаў, 2390 фотанегатываў, 10000 адзінак даведачнага матэрыялу. Увесь сабраны краязнаўчы матэрыял па гісторыі горада І. Філіповіч перадаў на пастаяннае захоўванне ў абласны краязнаўчы музей. Акрамя таго, яго асабісты фонд з матэрыяламі па гісторыі Магілёва ёсць у абласным архіве, а таксама асобны фонд у аддзеле рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі.
Абласны краязнаўчы музей. Актавая зала. Пачатак у 15.00. Уваход вольны.