Пятая начная экскурсія “Праз мінулае ў будучыню”
Пятая начная экскурсія праекта выпускнікоў Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» адбудзецца 18 верасня
Алег Дзьячкоў правядзе апошнюю ў гэтым годзе начную экскурсію “Праз мінулае ў будучыню”.
Экскурсія пройдзе па маршруце: Замкавая гара – Гандлёвая плошча – Ратуша – Спаская царква – Няхвёдаўская вуліца – Багаяўленская царква - Званіца Багаяўленскага манастыра – Езуіцкі калегіўм – Касцёл Святога Ксаверыя - Каралеўская брама - Драмтэатр – “Мураў’ёўскі сквер” – Яўрэйскае медыка-санітарнае таварыства – Гасцініца “Брыстоль” – Сінагога Цукермана – Дом Махавера – гасцініца “Дняпроўская” – Пажарны завулак – Конны манеж – Трыумфальная арка - Кафедральны сабор Святога Іосіфа – Лютэранскі завулак – Мужская гімназія –Дом Сенажынскага - "Дом Будзённага" - Дом Казлоўскага - Рэспубліканская школа НКУС – Дом ураду.
Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі, колькасць месцаў абмежавана.
Зарэгістравацца можна да 17 верасня - https://goo.gl/HKdPv1
З сабой на экскурсію раім браць:
- вопратку на ўцяпленне, бо ноччу заўсёды халадней, чым днём - перакус (ежа, вада, чай, кава)
- ліхтарыкі будуць не лішнімі, бо будзе ўжо цёмна
- дакумент які сведчыць асобу (пашпарт і г.д.)
Экскурсія адбудзецца 18 верасня (аўторак). Пачатак у 21:00.
Збор удзельнікаў каля Магілеўскага абласнога краязнаўчага музея.
#Ночные_Экскурсии