Прэзентацыя праграмы Doika для грамадскіх арганізацый
Прывiтанне! Мы - каманда супольнасці Фаланстэр з Мінску. Едзім у Магілёў і 12 студзеня, 17.00 (у Цэнтры Кола) будзем рабіць прэзентацыю праграмы Doika для грамадскіх арганізацый.
Doika - гэта кампутарная праграма, якая ўсталёўваецца на сайт ГА і дазваляе ей збіраць ахвяраванні ад наведвальнікаў праз картку.
Нашы айці-валанцёры ствараюць гэтую праграму прама зараз. І яна ўжо працуе. (Каля 7 беларускіх арганізацый усталявалі на сваіх сайтах, і некаторыя паспяхова збіраюць грошы).
Падрабязней пра такі спосаб сбору сродкаў праз банкаўскую картку можна даведацца на самой сустрэчы.
Doika падыдзе ўсім арганізацыям, якім неабходна збіраць сродкі на свае мэты!
Запрашаем ўдзельнікаў у тэлеграм групу https://t.me/doika_mahilev
Тут можна задаць пытанні і атрымаць нагадванне пра сустрэчу.