Чацвёртая начная экскурсія па Магілеву “Таямніцы Саломенкі”
Віталь і Віктар Кірэевы правядуць экскурсію “Таямніцы Саломенкі”. Яны распавядуць пра школу міліцыі, даліну кахання, ваенны гарадок, стрэльбішча, стары Палыкавіцкі тракт, якім ездзілі Імператары, вёску Саломенка. Эксурсанты даведаюцца чаму магілёўская моладзь традыцыйна баялася пацаноў з Восьмага цаглянага і г.д..
Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі, колькасць месцаў абмежавана.
Зарэгістравацца можна да 12 жніўня па спасылцы- https://goo.gl/pB1j84
З сабой на экскурсію раім браць:
- вопратку на ўцяпленне, бо ноччу заўсёды халадней, чым днём
- перакус (ежа, вада, чай, кава)
- ліхтарыкі будуць не лішнімі, бо будзе ўжо цёмна
- дакумент які сведчыць асобу (пашпарт і г.д.)
Экскурсія адбудзецца 13 жніўня (панядзелак). Пачатак у 21:30. Збор удзельнікаў каля Інстытута міліцыі.
#Ночные_Экскурсии