Адкрыццё сумеснай выставы сяброў Магілёўскай абласной арганізацыі "Саюз мастакоў Беларусі" "Магілёўская фанфара", прысвечанай 750-годдзю Магілёва.
У выставе бяруць удзел 28 мастакоў з Магілёва і вобласці, іх творы выкананы ў самых розных тэхніках і мастацкіх стылях. Штогод падобная восеньская выстава збірае самых разнастайных мастакоў у адну цэласную і гарманічную экспазіцыю.
Выстава будзе працаваць да 17 верасня, працоўны час - з 11.00 да 19.00, панядзелак і аўторак выходныя.
Адрас: Выставачная зала УК "Музей гісторыі Магілёва", вул. Болдзіна, 1а.
Час: 17.00