«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў
Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары.
Сцяпан Стурэйка
старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні»
«Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні»
старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні»
«Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні»
Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.
Старт прыёма заявак - 15 студзеня, 2019,
Апошні дзень падачы - 15 сакавіка, 2019.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com
Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.
Хто можа ўдзельнічаць?
- Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
- Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;
- Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты.
«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:
- Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны - для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
- Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны - для індывідуальных творцаў;
- Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны - для архітэктараў і рэстаўратараў;
- Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны - для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
- Лепшая інтэр'ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва - для мастакоў-рэстаўратараў.
Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса - кампаніі “Remmers”.
“Важна, што пераможцы і праекты з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, - кажа Сцяпан Стурэйка.
Журы конкурса
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек - рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы - рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.
«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны - дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», - кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.
Арганізатар конкурса:
Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты.
Партнёры конкурса:
Галоўным партнёрам конкурса «Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі «Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій.
Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).