Паэтычны конкурс маладых аўтараў «Мой бераг родны»
Увага! Абвешчаны новы конкурс! Вядома, што гэты год у Беларусі – год Малой Радзімы. І мы вельмі хочам даведацца аб вашай Малой Радзіме – вашыя пачуцці да яе, вашыя ўспаміны аб ёй...
Таму Саюз пісьменнікаў Беларусi абвяшчае паэтычны конкурс маладых аўтараў «Мой бераг родны». Які ён – ваш родны бераг? Ваша малая радзіма?
Напішыце пра гэта нам – і вы атрымаеце шанец заявіць аб сабе на галоўнай пляцоўцы вобласці! Пераможца конкурсу выступіць 3 ліпеня ў канцэрце абласной філармоніі. Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў рэспубліканскіх і абласных выданнях.
Конкурс праводзіцца сярод аўтараў ад 14 да 40 гадоў.
Прыём работ вядзецца да 25 траўня. Ад кожнага аўтара мы хацелі б атрымаць не больш за 3 верша, напісаных на беларускай мове.
Працы прымаюцца па электронным адрасе nathnenye@yandex.ru.
Да тэкстаў твораў мы просiм прыкласці кароткую анкету з указаннем свайго прозвішча, імя, кантактнага адраса/тэлефона, электроннай пошты.
На працягу конкурса работы будут размяшчацца на старонке Магілёўскага аддзялення СПБ
Працы прымаюцца ТОЛЬКІ АД АЎТАРАЎ! Мы не разглядаем працы, пададзеныя не аўтарамі, а іх бацькамі або настаўнікамі.
Мы вельмі хочам пачуць галасы пішучых людзей і з нецярпеннем чакаем вашыя творы!
Фатаздымак мае iлюстратыўны характар