Прэмія “Асоба года” і “Падзея года” 2018! Народнае галасаванне
Ініцыятыва “Грамадскі Магістрат” вызначыла намінантаў на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018. На паседжанні быў прэзентаваны кантэнт-аналіз падзеяў у горадзе Магілёве. Згодна кантэнт-аналізу сябры “Грамадскага магістрату” вызначылі шорт-ліст для народнага галасавання на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018 па версіі грамадства.
Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбываліся цягам 2018 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 85 падзей і 83 грамадзян . Намінантамі былі атабраныя 8 асобаў і 8 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамадстве.
Як вызначаюцца лаўрэаты
Цалкам вызначэньне лаўрэатаў адбываецца на трох этапах адбору: На першым этапе сацыялагічная служба адсочвае, якія падзеі адбываліся цягам году ў Магілёве і з дапамогай кантэнт-аналізу ранжыруе па найбольшаму рэзанансу, які гэтыя падзеі выклікаюць у грамадстве.
Другі этап складаецца з народнага галасаваньня. Вызначаны шорт-ліст вывешываецца ў інтэрнеце, каб кожны магілёвец мог прагаласаваць за тую асобу, альбо падзею якую ён лічыць вартай Прэміі.
На трэццем этапе, згодна вызначанага шорт-ліста, на сваім паседжаньні, прэтэндэнтаў на лаўрэатаў вызначаюць чальцы “Грамадскага магістрата”. На фінішы вынікі ўсіх трох этапаў сумуюцца і вызначаюцца Лаўрэаты Прэміі.
Намінанты: “АСОБА ГОДА 2018”
Буракоў Аляксандр
– за праваабарончую дзейнасьць. Правядзення шэрага мерапрыемств па захаванню памяці рэпрэсаваных у 20-30-я гадыЗолатаў Уладзіслаў
– ідыёлаг і адзін з аўтараў праекту “Лесьвіца- вышыванка”Іваноў Сяргей
– за праект «LaukaStory» : адкрыццё “Галерэі дзяцячых мар” у МагілёвеКаплан Аляксей
–за кампанію па захаванню яўрэйскіх могілак і наданню ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьціКрасавiк Катярына
– мастачка-ілюстратарка, адна з удзельніц праекта арт-двара «Праект 14»Ліцін Аляксандр
– за даследванні яўрэйскага мінулага Магілёва, прэзентацыю фотаальбому “Горад, які быў”Цумарава Алеся
– за адкрыццё творчага цэнтру для дзяцей з інваліднасцю «Тэрыторыя людзей». Гэта інклюзіўная пляцоўка, дзе людзі з абмяжаваннымі магчымасцямі могуць удзельнічаць ў майстар-класах, рабіць сувеніры і прадаваць іх.Шустава Юлія
– за праект “Грамадская кніжная шафа”. Над ідэяй грамадскага кніжнай шафы працавала цэлая каманда, але «даводзіла да розуму» праект далікатная дзяўчына Юлія Шустава.Наминанты: ПАДЗЕЯ ГОДА 2018
Арт-аб’ект “Лесьвіца – вышыванка”
Арт двор “Праект 14”
Выстава “Невядомы Магілёў”
Театральная постановка “Желтый песочек”
Открытие белорусскоязычной группы в детском саду впервые за 11-год
Экспериментальный фестиваль творчества и искусства InspireFest
Арт-объект LaukaStory
Фестиваль любительских фильмов «Слова»
Трэба адзначыць, што “Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу году” і “Падзею года” сёмы год запар. Прэмію “Грамадскага магістрата” можа атрымаць любы магілёвец, які цягам году ўнёс найбольшы ўнёсак у грамадскае жыццё і культуру горада.
Урачыстая прэзентацыя вынікаў і ўручэньне Прэміі лаўрэатам адбудзецца 27 студзеня 2019 году а 13-00 у канферэнц-зале гатэлю “Губернская” (Магілёў, вул. Ленінская 56). Уваход вольны.
Народнае галасаванне будзе доўжыцца да 25 студзеня 2019 году.
Прагаласаваць за намінантаў можна на сайце “Грамадскага магістрату” па спасылцы
Iнфармацыйны аддзел партала Masheka.by