Этна-марафон: не пакідайце ж мовы роднай…
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
У кожнага чалавека, народа есць свая родная мова, мова на якой сказана першае ў жыцці слова, на якой мы размаўляем з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Беларуская мова вельмі старажытная. Яна жыве ўжо шмат стагоддзяў. У мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага мастацкага слова. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
Публічныя бібліятэкі горада Магілёва ў мэтах далучэння жыхароў горада да роднага слова - жыватворнай крыніцы народа, падрыхтавалі этнамарафон “Не пакідайце ж мовы роднай…”. У праграме шматлікія акцыі, літаратурныя гасціныя, святочныя вечарыны, конкурсы эрудытаў, творчыя майстэрні, комплекс кніжных выстаў і інсталяцый. Запрашаем жыхароў Магілёва ў гэты дзень правесці вольны час разам з бібліятэкамі.
Разнабаковую праграму падрыхтавала цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса. Раім завітаць на сайт бібліятэкі і прыняць удзел у сеткавай акцыі “Давайце пачытаем разам”, прайсці тэст “Пішы па-беларуску”. Шмат літаратурных адкрыццяў прадставіць чытачам зона беларускай кнігі “Асалода чытання”, а таксама акцыя “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”.
У бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна падчас Дня роднай мовы адбудзецца відэамост паміж Магілёвам і Санкт-Пецярбургам “Мова – жывая душа народа”. У рамках мерапрыемства падвядуць вынікі і адзначаць удзельнікаў відэачэмпіяната “Прачытай, каб я цябе ўбачыў”, прагучаць урыўкі з твораў Івана Шамякіна на розных мовах.
Цікава правядуць свой вольны час і тыя з юных чытачоў, хто завітае ў бібліятэку-філіял № 4 імя М. Ю. Лермантава. У праграме марафона: свята матулінай мовы “Прыгарніся да роднага слова”, чароўная батлейка “Казкі ў горадзе”, акцыя “Добры ранак – трымай абаранак!”, майстар-клас па вырабу лялек-абярэгаў і інш.
Эрудытаў і знатакоў беларускай мовы збярэ конкурс “Слова беларускага рысы непаўторныя” (бібліятэка-філіял № 6). Аматараў беларускай гульнятэкі “Беларускамоўныя настолкі” раім завітаць у дзіцячую бібліятэку № 2. Тут жа будзе працаваць адкрыты міні-кіназал “Спадчына”.
Іншыя бібліятэкі таксама падрыхтавалі шмат цікавага і пазнавальнага да Дня роднай мовы. Завітайце ў бібліятэкі, дакраніцеся душой да роднага слова!
Адным словам, давайце ж вучыцца роднай мове разам. Няхай льецца яна з радыёпрыёмнікаў, тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць у нашых з вамі размовах!
Iнфармацыйны аддзел партала Masheka.by