Грамадская кампанія «Вітайся!» у дзеянні!
Грамадская кампанія «Вітайся!» ад слухачоў Школы гарадскіх ініцыятыў – у дзеянні!
Многія ўстановы грамадхарчу ўжо актыўна ўдзельнічаюць у нашай кампаніі па папулярызацыі беларускай мовы.
Стаўшы госцем гэтых устаноў, вы зможаце атрымаць:
– зніжку за замову на беларускай мове;
– вясёлыя стыкеры ў падарунак;
– размоўнік з рускай на беларускую мову для наведвальнікаў;
– смачныя кампліменты;
– добры настрой!
На жаль, у сітуацыі, якая склалася ў свеце з COVID-19, наведвальнасць кавярняў і рэстарацый рэзка ўпала і, каб не падвяргаць небяспецы афіцыянтаў і гасцей, установы грамадскага харчавання прапануюць вам ажыццяўляць заказы анлайн.
Напрыклад, пры замове анлайн на беларускай мове «Піца Марыё» дае зніжку ў памеры 10%.
Падтрымайце нашы ўстановы: «Шпаркі Лось», «Терруар», «Марио», «ХIХ век», «Breadberry».
Беражыце сябе і сваіх блізкіх! І не пакідайце мовы нашай беларускай!
У межах кампаніі мы падрыхтавалі невялікае відэа пра тое, што выкарыстоўваць беларускую мову ў стасунках – проста і весела.
Не саромцеся і размаўляйце на роднай мове! За відэа дзякуй Максіму Крапіўку.
Размаўляем смачна!