Грамадская кампанія па папулярызацыі беларускай мовы стартуе ў Магілёве
Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання горада ў межах кампаніі «Вітайся!»
Дзеля чаго мы гэта робім? Пагадзіцеся, каб не страціць сваёй ідэнтычнасці як асобнай нацыі, неабходна размаўляць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці. Мова – гэта наша гісторыя, сучаснасць і будучыня. Ці шмат тых, хто размаўляе па-беларуску штодня? Ці шмат тых, хто не баіцца памыліцца ў сваёй гаворцы? Памыляцца не сорамна, сорамна не размаўляць наогул!
“Размаўляць па-беларуску – гэта модна! Будзь у трэнде!”
Ужо з намі: кафэ «Шпаркі Лось», кавярня-бар «Терруар», кавярня «Мир23», кафэ «Марио», бар «19 век», пякарня «Breadberry».
Стаўшы госцем гэтых устаноў з сакавіка па красавік 2020 года, вы зможаце:
- атрымаць зніжку за замову на беларускай мове;
- вясёлыя стыкеры ў падарунак;
- размоўнік з рускай на беларускую мову для наведвальнікаў;
- смачныя кампліменты;
- добры настрой.
А таксама зможаце палепшыць, замацаваць і выкарыстоўваць сваё веданне роднай мовы.
Размаўляйце на беларускай мове і адзначайце сваё наведванне месцаў хэштэгам #вiтайся.
Калі вы ўладальнік установы грамадскага харчавання і хочаце далучыцца да нашай кампаніі, напішыце нам: cgimogilev@gmail.com
Падрабязнасці – у нашых сацыяльных сетках.
Iнфармацыйны адзел партала Masheka.by