Знакомство с кандидатами: Надежда Соловьева
Друзья, уже совсем скоро 17 ноября в Могилеве пройдут выборы депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва. Как правило, о кандидатах мы узнаем из предвыборных афиш, которые мало что нам говорят. Именно поэтому мы решили перед выборами более подробно познакомить вас с кандидатами.
Надежда Соловьева
Могилевский-Центральный избирательный округ № 85Почему вы решили выдвинуть свою кандидатуру? Что вас смотивировало?
Па-першае, сваім прыкладам хачу паказаць, што нам Беларусам ужо пара самім штосьці актыўна рабіць, каб выйсці з кола стагнацыі краіны, а не спадзявацца пасіўна на тое, што «ўсё само зробіцца», «Бог дапаможа» і «мы ні на што не ўплываем». Гэта ганебная пазыцыя. Па-другое, я хачу яшчэ раз сказаць, што выбараў у Беларусі няма, галасы выбаршчыкаў ніхто не лічыць, інстытут выбараў знішчаны, чым дзяржава прыніжае годнасць чалавека. А выбары ў Беларусі патрэбныя, як ніколі, бо яны – спосаб вырашэння цяжкасцей і праблем у экономіцы і палітыцы.
Какая на ваш взгляд самая актуальная проблема в Могилеве?
Самая актуальная праблема на сёння, што адрознівае Магілёў ад іншых гарадоў – Экалогія. Свабодная Эканамічная Зона забудоўваецца шкоднымі для экалогіі і здароўя прадпрыемствамі. Прадпрыемствы СЭЗ парушаюць эканамічнае заканадаўства і атручваюць горад разам з жыхарамі. Як следства – павелічэнне колькасці людзей, што захварэлі на рак. Статыстыка анказахворванняў скрываецца дзяржавай. Магілёўцы мусяць аб'яднацца вакол праблемы экалогіі, бо гэта тычыцца нашага лёсу і лёсу нашых дзяцей.
Какая на ваш взгляд самая актуальная проблема в Беларуси?
Карупцыя – самая вялікая праблема Беларусі, якая дасягнула грандыёзных маштабаў. З-за яе краіна не развіваецца і Беларусь далёка пазаду ад усіх краін Еўропы. Сумна гэта бачыць ў 21 стагоддзі. Бо людзі на адказныя пасады не выбіраюцца па іх прафесійных якасцях, а прызначаюцца па іх прыхільнасці да рэжыму. Таму не будуць ніколі пызначэнцы рабіць сваю працу на карысць людзей і дзяржавы, а толькі для таго, хто іх прызначыў.
Расскажите о своих увлечениях, хобби?
Маё хобі – мая праца, змежныя мовы, англійская - у прыярытэце.
Какие качества в людях вы цените больше всего?
Мэтанакіраванасьць і амбіцыёзнасьць. Захапляюся людзьмі, якія ставяць мэты і імкнуцца іх дасягнуць, пераадольваючы рознага кшталту перашкоды. Паважаю такіх.
Что бы вы хотели сказать своим избирателям?
Запісвайцеся ў назіранне. Ідзіце даверанымі асобамі дэмакратычных кандыдатаў, каб пракантраляваць падлік галасоў і адстаяць свой. Бо мы выбіраем наш лёс на бліжэйшыя 4 гады. І гэтыя 4 гады будуць, альбо пачаткам выхаду з стагнацыі, альбо – далейшым пагружэннем на дно.
ВНИМАНИЕ КАНДИДАТАМ
Если вы еще не получили от нас сообщение, но хотите представить информацию о себе - свяжитесь с нами через форму обратной связи.
Если вы еще не получили от нас сообщение, но хотите представить информацию о себе - свяжитесь с нами через форму обратной связи.
Информационный отдел портала Masheka.by
Фото из личного архива Надежды