Олег Лисовский: хранитель могилевской фотоистории
Про Интернет-коллецию старых фото Могилева Олега Лисовского мы уже сообщали несколько лет назад. Всё это время коллекция развивалась, пополнялась новыми фото и комментариями к ним. С помощью могилевских любителей истории было решено и много фотозагадок, то есть фото с ранее неизвестными объектами нашли своё место на карте города. Поскольку в последнее время в организации доступа к коллекции произошли изменения, мы решили поговорить об этом с Олегом, а также просто ближе познакомиться с ним.
Олег, чем было вызвано решение размещать старые фото Могилева в Интернете? Это решение вызревало постепенно или идея возникла внезапно?
Усё канечне ішло паступова. Першым крокам былі некалькі дзесяткаў старых здымкаў, што я знайшоў недзе ў сеціве і пакінуў сабе. Потым калекцыя неяк разраслася да пары сотняў выяў. Аднойчы адзін мой сябар папрасіў перакінуць гэтыя здымкі таксама і яму. Але дасылаць усё па імэйлу было неяк нязручна. Менавіта тады я і вырайшыў выставіць гэтыя здымкі ў інтэрнэт-альбом, каб той сябар, ці якія іншыя маглі іх глядзець, ці цягнуць сабе. Так нарадзіўся мой праэкт. Хаця тады я нават не мог сабе ўявіць, якіх масштабаў ён дасягне. Потым ужо, калі я ўбачыў, што атрымліваецца цалкам зручны варыянт захаваньня здымкаў у парадку і ў адным месцы, я пачаў шукаць новыя здымкі. І з таго часу зьбіраю выявы старага Магілёва, каб кожны жадаючы меў магчымасьць знайсьці ўсе здымкі ў адным месцы, а не скакаць па інтэрнэту ў пошуках.
А как давно существуют в Интернете альбомы старых фото Могилева?
Некаторыя спробы стварыць сайты па фота-гісторыі Магілёва былі даўно. Але ніводны праект не атрымаў ніякага развіцьця. Мае альбомы існуюць злета 2010, то бок ужо амаль роўна 6 год.
Сколько фото и открыток Вам удалось за это время найти и разместить в Интернете?
Дакладнай колькасьці я не ведаю. Бо шмат здымкау выстаўленыя ў некалькіх варыянтах якасьці, ці з сучаснымі здымкамі для параўнаньня. Але на сёняшні дзень у альбомах маецца каля 2000 гістарычных выяў горада.
Коллекция постоянно пополняется новыми фото. Где Вы их находите?
Спачатку я пералапаціў увесь інтэрнэт. А потым пачаў шукаць аднадумцаў. Вялікую частку працы я зрабіў дзякуючы форуму forum.mogilev.by, дзе дагэтуль можна знайсьці тэму, у якой мы з аматарамі гісторыі абмяркоўвалі розныя здымкі, дзяліліся вынікамі пошукаў, разьбіраліся з фота-загадкамі. Аднак пасьля канфлікту з пэўнымі удзельнікамі дыскусіі я пакінуў тую пляцоўку. Крыху пазьней ужо склалася кола маіх інтэрнэт-сяброў сярод аматараў і сапраўдных гісторыкаў, якія дапамагаюць у пошуках здымкаў не толькі ў сеціве, але і сярод архіваў і музэйных фондаў. Бывае таксама і прыватныя асобы дасылаюць здымкі са сваіх уласных альбомаў. Ну і частка здымкаў набываецца мной на інтэрнэт-аўкцыёнах ebay і іншых. Гэта ў асноўным фотаздымкі 1930-60 гг. І дарэвалюцыйныя паштоўкі. Але вялікая колькасьць каштоўных і раней невядомых здымкаў працягвае захоўвацца ў розных архівах (не толькі Магілёва, але нават і ў замежных краінах), адкуль іх немагчыма здабыць без доступа і дазволу на публікацыю. І немалая колькасьць здымкаў хаваецца на антрэсолях і шафах амаль кожнай магілёўскай сямьі. І ўладальнікі нават ня ведаюць, што валодаюць магчыма унікальнымі здымкамі, маючымі гістарычную каштоўнасьць.
Много ли времени и средств отнимает работа с коллекцией?
Пакуль усё было добра і не было ніякіх зьменаў у саміх альбомах з тэхнічнага боку (пакуль пікаса заставалася пікасай), праца з калекцыяй не займала шмат часу. Бо меўся наладжаны працэс, здымкі былі ўжо адсартаваныя і падпісаныя. Дзякуючы таму, што гэта рабілася паступова, атрымалася пазьбегнуць вялікіх інвестыцый часу. Але цяпер, калі Гугл перакрэсьліў свой вельмі зручны праект, перада мной ляжыць вялікі аб’ём працы не толькі па наладжваньню новага працэсу, каб ён быў максімальна зручны для гледачоў, але таксама і па пераносу ўсіх старых каментароў. Таму што яны з часам самі па сабе ўжо атрымалі каштоўнасьць, як сьведчаньні людзей, успаміны, міні-дасьледваньні. Сам пошук ужо не аднімае стлькі часу як раней. Бо ўсе вядомыя крыніцы ўжо даўно дасьледаваныя. Новыя здымкі паступаюць па большасьці з аўкцыёнаў і ад неабыякавых карыстальнікаў праекта.
Грашовыя інвестыцыі аднак значна больш істотныя. На шчасьце здымкі Магілёва трапляюцца не так часта, інакш гэта было б вельмі цяжка для сямейнага бюджэту. Аднак за апошнія 4 гады я патраціў толькі на здымкі ваенных часоў звыш 4000 еўра. Падлік па астатнім здымкам і паштоўкам я не вёў.
Откуда такой интерес к истории Могилева и как он сформировался, под чьим влиянием? В какой момент он проявился: когда Вы ещё жили в Могилеве или когда переехали на жительство в Германию?
Я заўсёды цікавіўся гісторыяй. Відаць гэта мне ў спадчыну дасталося. Бо дзядуля мой быў настаўнікам гісторыі, ды і тата заўсёды цікавіўся. Таму з дзяцінства мяне гэтая тэма захапляла. І магілёўская гісторыя цікавіла мяне таксама, хаця і на зусім аматарскім, пасыўным узроўні. Потым, ужо ў Нямеччыне, калі заняўся маім праектам па фота-гісторыі, адкрылася і большая цікаўнасьць. Ды і веды выйшлі на зусім іншы ўзровень. Тым больш, калі дзякуючы валоданьню нямецкай мовай адкрыўся дотык да старажытных хронік і тэкстаў па гісторыі Магілёва. Тады мая цікаўнасьць перайшла ў актыўную фазу. Я ўжо не проста знаёміўся з дасьледваньнямі і працамі гісторыкаў, але пачаў сам дасьледваць розныя матэрыялы і крыніцы.
Известно, что выставки культурного плана, тем более на исторические темы, не пользуются популярностью у могилевчан. Тем не менее, Вы предпринимали безуспешные попытки организовать выставки старых фото в Могилеве? А стоило ли этим заниматься, ведь кто хотел, тот давно ознакомился с Вашей коллекцией в Интернете?
З аднаго боку, вы маеце рацыю. Магілёўцы, ды і не толькі магілёўцы, не надта захапляюцца рознымі гістарычнымі тэмамі. З другога боку, выстава, якую мы плянавалі разам з музэям гісторыі Магілёва (Ратуша), мусіла прыцягнуць да сябе ўвагу менавіта тым, што там мусілі выстаўляцца сапраўды вельмі рэдкія і ўнікальныя здымкі. А менавіта, здымкі зробленыя нямецкімі салдатамі падчас акупацыі горада ў 1941-1944 гг. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай Беларусі заўсёды мае перавагу сярод іншых гістарычных падзей. І цікаўнасьць да яе праяўляюць не толькі прадстаўнікі старэйшага ўзросту, але і моладзь. Акрамя таго дзеля гэтай выставы я пакінуў неапублікаванымі лепшыя здымкі з набытых мной раней. Хаця, шчыра кажучы, часта хацелася кінуць гэтую задумку і выставіць гэтую "заначку” ў сеціва. Дарэчы, зараз, мы з ратушай больш чым калі наблізіліся да рэалізацыі выставы (ужо нават надрукавана частка матэрыялаў). Таму, спадзяюся, усё нарэшце атрымаецца. І ўсе аматары гісторыі гарэшце атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з раней невядомымі здымкамі.
І нельга сказаць, што ўсе жадаючыя даўно азнаёміліся з маёй калекцыяй. Насамрэч, мае альбомы далёка не так шырока вядомыя, як маглі быць. Увесь час знаходзяцца людзі, якія ўпершыню чуюць пра іх і зьдзіўляюцца, як ня ведалі пра гэта раней. Тым больш, паўтаруся, на выставу трапіць каля 50 цалкам новых здымкаў, якія раней нідзе не публікаваліся. Таму, чакайце добрых навінаў у бліжэйшыя месяцы.
До недавнего времени в Интернете были просто фотоальбомы со старыми фото Могилева. После перестройки фотохостинга Гугла появилось сообщество "Могилев - фотоистория. Что дает оно участникам?
Так, раней фота-альбомы захоўваліся на адзінай прасторы, дзе кожны па адной спасылцы атрымліваў дотык да ўсіх альбомаў, а падпісаўшыся атрымліваў паведамленьні пра ўсю актыўнасьць: якія здымкі дадаліся, якія здымкі былі пракаментаваныя і г.д. Цяпер Гугл вылішыў нас гэтай магчымасьці, новыя здымкі і каментары дадаюцца амаль незаўважна з боку гледачоў. І кожны альбом цяпер мае сваю асабістую спасылку. Пагэтаму я зрабіў суполку па фотагісторыі, каб там былі сабраныя, як раней, спасылкі на ўсе асобныя альбомы. Зараз я таксама разглядаю магчымасьць выкарыстоўваць суполку дзеля публікацыі новых здымкаў, каб навінкі не губляліся сярод мора "старых” фота, але спачатку траплялі ў стужку навінаў суполкі, дзе ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з папаўненьнямі альбома, ці пракаментаваць іх. Нажаль Гугл абмежаваў магчымасьці і функцыі сваіх сервісаў. Таму, нажаль, нават і ня ведаю, ці можна будзе скарыстацца гэтай суполкай, ці альбомамі для больш шырокіх мэтаў.
А какой вопрос Вы бы задали сами себе?
Самае цяжкае пытаньне. Сапраўды нават і ня ведаю. Рытарычнае пытаньне, што я часта задаю сабе: ці Магілёў калісьці на ўзроўні горада пачне клапаціцца аб сваім мінулым і гістарычнай спадчыне. І адказу на гэта пытаньне, нажаль няма.
Леонид Плоткин,
специально для сайта masheka.by
Фотографии из личного профиля Олега в фейсбуке