Фэст экскурсаводаў абвяшчае фота-відэа конкурс “Помнікі побач”
Увага! Конкурс!
Фэст экскурсаводаў сумесна з партнёрамі абвяшчае фота-відэа конкурс “Помнікі побач”.
Як вядома, экскурсіі ў межах традыцыйнага Фэста вясной гэтага года не адбыліся ў сувязі з пандэміяй COVID-19. З той жа прычыны вымушана адмененыя большасць арганізаваных вандровак па Беларусі. Шмат хто зараз застаецца ў самаізаляці ці на каранціне. Але нашыя помнікі гісторыі, культуры, дойлідства і прыроды застаюцца побач з намі і патрабуюць нашай увагі. Таму мы абвяшчаем фота-відэа конкурс “Помнікі побач”.
Даставайце свае фота-вiдэа архiвы i дзялiцеся сваiмi знаходкамi i ўражаннямi!
Умовы конкурса:
1. Абраць сваё фота (ад 1 да 5) ці відэа (да 5 хв.), дзе адлюстраваны помнік гісторыі, культуры, дойлідства ці прыроды Беларусі.
Гэта можа быць што заўгодна – камень цi балота, дот цi могілкі, каплiца ці замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць з вамі, вашымі блізкімі або проста сэлфі.
Просім дасылаць у дастаткова добрай якасці (пажадана не менш за 400*600 пікселей).
2. Зрабіць кароткае апісанне гэтага помніка (2-5 сказаў).
3. Абавязкова дадаць кароткую ўласную гісторыю, звязаную з вашай вандроўкай, цi вашы ўражанні, цi сямейную легенду, ці нават уласны верш.
4. Апублiкаваць у сваіх сацыяльных сетках: фэйсбук, кантакт, інстаграм, – з хэштэгам #помнікіпобач цi #pomnikipobach.
Публікацыяў ад аднаго ўдзельніка можа быць некалькі, але ў адной публікацыі – адзін помнік. Калі аўтараў фота, відэа і апісанняў некалькі, пазначце ўсіх. Мы жадаем ведаць усіх герояў нашага конкурсу.
Прызоў будзе некалькі, па адным ад кожнага з арганізатараў.
Пры вызначэннi пераможцаў кожны з арганiзатараў будзе прымаць рашэнне самастойна. Але, сярод iншага, будуць улiчвацца наступныя крытэрыi:
- помнiк малавядомы, а лепш - зусiм не вядомы;
- цiкавае месца, якое знаходзiцца зусiм побач, але звычайна людзi праходзяць мiма, не звяртаючы на яго ўвагі;
- крэатыўнасць падачы матэрыялу (незвычайны ракурс, выбiтная гiсторыя).
Арганізатары і партнёры конкурса:
- каманда Фэста экскурсаводаў https://m.facebook.com/groups/204141096271556 , https://vk.com/festguides ;
- Нацыянальнае агенцтва па турызму https://m.facebook.com/nat.belarustourism/ ;
- Беларускі камітэт ICOMOS https://www.facebook.com/icomosby/ ;
- Беларускі фонд культуры http://bfk.by/ ;
- грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”;
- турыстычная кампанiя "Вiаполь" https://m.facebook.com/Viapol.Belarus/ ;
- вандроўніцкі клуб "Арт Вандроўня" https://m.facebook.com/VandrowARTnia/ ;
- турыстычная фірма TravelAgency.by https://www.instagram.com/travelagency.by/ ;
- Наша ніва https://nn.by/ .
Даты правядзення конкурса: з 10.06.2020 па 31.07.2020.
Заклiкаем вас найперш разбіраць архівы сваіх ранейшых вандровак па Беларусі. А калі вы ўсё ж выходзіце на пешаходную ці роварную прагулку альбо вандруеце з сямьёй, захоўвайце ўсе правілы бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання!