12-04-2019, 16:40
Natali
308

"Фэст экскурсаводаў-2019" у Магiлёве. Праграма мерапрыемства


Фэст экскурсаводаў-2019! 

Адразу 6 экскурсій пройдуць ў Магілёве ў гэтым годзе ў межах юбілейнага Х-га рэспубліканскага Фэсту экскурсаводаў! Шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі! 

10 красавіка (серада)


Гісторык Аляксей Бацюкоў запрашае на экскурсію “Цунамі на Дубравенцы”, якая прысвечана гадавіне тэхнагеннай катастрофы, што адбылася ў Магілёве у 1942 годзе. 

Пачатак: 12:00 
Месца пачатку: набярэжная р. Дубравенкі бліжэй да гасцініцы Магілёў (скульптура "Маска Льва"). 

14 красавіка (нядзеля)


Дзмітрый Карсакоў запрашае на экскурсію “Па вуліцах старога Магілёва”, падчас якой сучасныя магілеўцы змогуць даведаюцца пра побыт і звычкі магілёўцаў мінулага. 

Пачатак: 11:00 
Месца пачатку: пляцоўка ля Музея этнаграфіі (вул. Першамайская, 8). 


Гісторык Аляксандра Буракова запрашае ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей на экспазіцыю “Мы навсегда для всех «Афганцы»”, якая прысвечана вайне ў Аўганістане і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Магілёўшчыны. 

Пачатак: 15:00 
Месца пачатку: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава (пл. Славы, 1). 


Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава запрашае на экскурсію “Удзячны сын Айчыны”, якая праводзіцца па Карціннай галерыі народнага мастака Рэспублікі Беларусь Паўла Васільевіча Масленікава. 

Пачатак: 16:00 
Месца пачатку: Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава (вул.Міронава, 33). 

15 красавіка (панядзелак)


Экскурсавод Алег Дзьячкоў запрашае на экскурсію “Трыкатаж і галошы ў садзе Максіма Горкага”, падчас якой вы пройдзеце па цікавых мясцінах гістарычнага цэнтра Магілёва і пачуеце цікавыя аб’явы са старонак старых гарадскіх газет. 

Пачатак: 18:00 
Месца пачатку: парк імя М. Горкага. 

17 красавіка (серада)


Экскурсавод Таццяна Скрыцкая пазнаёміць вас з гісторыяй Магілёва падчас экскурсіі “Город на Днепре”

Пачатак: 18:30 
Месца пачатку: пл. Славы. 

Запрашаем наведаць экскурсіі!


Увага! Частка экскурсій патрабуе рэгістрацыі на сайце: https://festguides.by/program/ 


Iнфармацыйны адзел партала Masheka.by 
Фота: Наталля Плоткiна


Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!