Каманда Фаланстэра зноў едзе ў Магілёў з праектам Мапа заўтрашняга дня
Шукаеш месца, дзе можна павалантэрыць у родным горадзе? У цябе ёсць хвілінка часу і ты хочаш прымяніць яе з карысцю? Або ты – арганізацыя, якая хоча стаць бачнай для будучых валантэрак і валантэраў ці знайсці партнэраў?
Тады далучайся да Мапатона, каб разам дадаць і знайсці кропкі на інтэрактыўнай Мапе заўтрашняга дня*, якую распрацоўвае Фаланстэр.
* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.
Што будзе падчас Мапатона?
- Распавядзем пра ідэю “Мапы заўтрашняга дня” і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
- Адкажам на ўсе твае пытанні.
- Дададзім арганізацыі і ініцыятывы твайго горада, мястэчка, або вёскі на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
- Таксама ты даведаешся, што такое Мапа каштоўнасцяў грамадскіх арганізацый.
Для каго Мапатон?
- для грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў;
- для тых, хто шукае сваю магчымасць для валанцёрства ў родным горадзе або ўва ўсёй Беларусі;
- для жадаючых сваімі рукамі зрабіць гэты свет крышачку лепш.
Чаму мы гэта робім?
- Мы робім мапу не для супольнасцяў а разам з супольнасцямі, актывістамі і айці-валанцёрамі.
- Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў.
- Дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў (opendata), а ўвесь код праэкта створаны па прынцыпам opensource і захаваны ў адкрытым рэпазіторыі.
- Гэта значыць, што мы абапіраемся на давер, валанцёрскую працу, а таксама верым у моц супольнасці.
Калi: 9 кастрычнiка (серада).
Час: 16:00.
Дзе: Цэнтр Кола.
Адрас: Чкалава, 16.
Уваход: вольны.