4-07-2018, 13:32
Retroman
568

Торба Шоу ў Магілёве



Праект Торба Шоу едзе ў Магілёў! На нашым майстар-класе вы без швейнай машынкі пашыеце сабе файную і надзейную экаторбу і даведаецеся, чаму так важна ёй карыстацца.

А таксама дазнаецеся, як сартыраваць смецце, чаму пластык бывае небяспечным, што можна зрабіць, каб захаваць нашу планету, і ўвогуле зададзяце любыя пытанні экалагічнага кшталту.

Усе матэрыялы і інструменты для вырабу экаторб мы прывязем з сабой.

Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы і прыхапіць колькі рублёў для фры данэйшн.

8 ліпеня | 12:00 - 15:00

Месца правядзення майстар-класа будзе пазначана ў лісце, які прыйдзе зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.

Зарэгістравацца


Мы будем Вам благодарны, если Вы поделитесь данной статьей с друзьями!

А давайте обсудим эту тему - напишите комментарий!