ПРЭС-КЛУБ: гораду і свету. Для каго пішуць гарадскія медыі Магілёва?
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” не магла абмінуць увагай такую цікавую і важную тэндэнцыю ды разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашае на прэс-клуб.
18 красавіка ў Магілёве мы абмяркуем вагу, поспехі і цяжкасці гарадскіх інфармацыйных і нішавых сайтаў.
Якая місія ў гарадскіх медый: выпускаць інфармацыю для ўсіх альбо фармаваць гарадскі лад жыцця? У чым плюсы і мінусы гэтых стратэгій?
Навошта і як пісаць пра лакальных герояў і лідараў? Дзе іх увогуле шукаць?
Ці магчыма зрабіць з гарадской ідэнтычнасці частку маркетынгавай стратэгіі рэдакцыі, стаць камерцыйна паспяховым і пры гэтым нікога не падмануць?
Ці важна для рэдактараў і аўтараў мясцовых сайтаў, каб іх чыталі па-за межамі родных гарадоў? Што могуць расказаць гораду і свету гарадскія медыі Магілёва?
Разбірацца ў гэтых няпростых пытанняў нам дапамогуць спікеры:
ГАННА ШУТАВА, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by
ЮРЫЙ ПЛОТКІН, редактар інфармацыйнага партала Магілёва Masheka.by
КСЕНІЯ ПЯТРОВІЧ, аўтарка гарадскога часопіса Брэста "БИНОКЛЬ"
Мы будзем радыя бачыць на сустрэчы прэс-клуба не толькі тых, хто звязаны з медыямі і камунікацыямі прафесійна: журналістаў, блогераў, маркетолагаў, рэкламістаў. Для актыўных і цікаўных жыхароў Магілёва гэта добрая магчымасць даведацца, як выглядае “кухня” гарадскіх сайтаў і пазнаёміцца з іх стваральнікамі асабіста.
Уваход свабодны.
18 красавіка, 18:30
Тайм-кафе "Неба" (вул. Ленінская,7, 3 паверх)