З 18 красавіка - народная выстава "ВЫЯВІ СЯБЕ"
"36 hours" - эксперыментальны выставачны праект вядомага амерыканскага арт-куратара Ўолтэра Хопса, праведзены ў 1978 годзе ў Вашынгтоне. Ідэя заключалася ў тым, што на працягу 36 гадзін любы жадаючы мог прынесці сваю работу і размясціць яе на выставе. Гэты фармат неаднаразова паўтараўся ў самых розных гарадах, у 2017 і 2018 гг. пад назвай "Я - Манэ, Я - Шышкін, Я - Малевіч" падобная выстава з поспехам прайшла ў Мінску.
Прыняць удзел у гэтай выставе можа кожны чалавек. Для гэтага неабходна прынесці сваю мастацкую работу (карціну, скульптуру, інсталяцыю і да т.п.) ў выставачную залу музея на вул. Болдзіна-1 пачынаючы з 11.00 18 красавіка.
Адзіны адборачны крытэрый - каб Ваша работа змагла пралезці ў дзверы )
Для ўдзелу ў выставе неабходна будзе аплаціць ўнёсак 15 рублёў у прызавы фонд.
На працягу ўсёй выставы наведвальнікі змогуць прагаласаваць за любую прадстаўленую работу, і па выніках гэтага галасаванне пераможца атрымае грошы з прызавога фонда. Таксама на выставе Ваша карціна можа быць прададзена любому наведвальніку (але забраць яе новы гаспадар зможа толькі пасля заканчэння выставы).
Звяртаем увагу ўдзельнікаў на неабходнасць паклапаціцца пра мацаванне, калі работа разлічана на тое, каб вісець на сцяне.